Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіянэрку затрымалі за камэнтар пра Лукашэнку. 68-годзьдзе яна сустрэне ў турме


Турма ў Жодзіне. Архтіўнае фота
Турма ў Жодзіне. Архтіўнае фота

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў жодзінскай турме ўтрымліваюць пэнсіянэрку Натальлю Пятровіч.

Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчыну затрымалі 19 сьнежня 2022 году ў ейным доме за камэнтары ў сеціве.

Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу за «абразу Лукашэнкі».

Праваабаронцы «Вясны» пішуць, што 27 лютага Натальлі Пятровіч спаўняецца 68 гадоў, гэты дзень яна сустрэне ў турме.

Крымінальны перасьлед за абразу Лукашэнкі пасьля разгортваньня ў Беларусі маштабных палітычных рэпрэсій у 2020–2023 гадах стаў адным з самых масавых.

Яшчэ пра адзін падобны выпадак стала вядома ў Ганцавіцкім раёне, дзе ГУБАЗіК затрымаў вяскоўца за камэнтары ў «Аднаклясьніках», піша «Вясна». Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманьне 61-гадовага Аляксандра Маляўкі. Ён нібыта пісаў абразьлівыя допісы пра Лукашэнку, а таксама ў камэнтарах выказваў падтрымку Ўкраіне ў вайне з Расеяй.

Сілавікі паведамляюць, што раней яго затрымлівалі па «справе Зельцара» і што Маляўка «зьдзяйсьняў злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці ў сетцы Інтэрнэт — ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 370 КК (зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў)».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG