Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН не прыняла рэзалюцыю пра «ваенна-біялягічную дзейнасьць Украіны і ЗША»


Рада бясьпекі ААН
Рада бясьпекі ААН

Расея, што прапанавала праект рэзалюцыі, атрымала падтрымку толькі ад Кітая ў галасаваньні, пры гэтым ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя прагаласавалі «супраць», а 10 іншых краін Рады ўстрымаліся. Рэзалюцыю не ўхвалілі, бо яна не набрала мінімум дзевяці галасоў «за», неабходных для яе прыняцьця.

Рада бясьпекі ААН адхіліла спробу Расеі стварыць камісію для расьсьледаваньня інфармацыі аб тым, што Ўкраіна і ЗША вядуць «ваенна-біялягічную» дзейнасьць, якая парушае Канвэнцыю, што забараняе выкарыстаньне біялягічнай зброі, піша The Washington Post.

Галасаваньне 2-3-10 адлюстроўвае нязьменную апазыцыю і скептыцызм Рады адносна дзеяньняў Расеі пасьля яе ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага. Рада паралізаваная ад прыняцьця якіх-небудзь дзеяньняў супраць ваеннага наступу Расеі з-за расейскага ж права вета ў органе.

На мінулым тыдні Расея раздала членам Рады праект рэзалюцыі і 310-старонкавы дакумэнт, у якім сьцьвярджаецца, што ў біялягічных лябараторыях Украіны пры падтрымцы Міністэрства абароны ЗША вядзецца ваенная біялягічная дзейнасьць.

Намесьнік амбасадара Расеі Дзьмітры Палянскі заявіў пасьля галасаваньня, што ягоны ўрад «вельмі расчараваны» тым, што Рада не адказала станоўча на яго просьбу аб стварэньні камісіі. Прапанаваная ім рэзалюцыя заклікала 15 членаў Рады Бясьпекі правесьці расьсьледаваньне скаргі Расеі, як гэта дазволена артыкулам VI Канвэнцыі па біялягічнай зброі, і прадставіць справаздачу з рэкамэндацыямі да 30 лістапада.

Палянскі заявіў, што «краіны Захаду ўсімі спосабамі дэманструюць, што на іх закон не распаўсюджваецца» і «гатовыя растаптаць любую норму, пагарджаць любым правілам», абвінаваціўшы іх у «каляніяльным мэнталітэце».

Амбасадар ЗША Лінда Томас-Грынфілд запярэчыла, сказаўшы, што Злучаныя Штаты прагаласавалі супраць рэзалюцыі, «таму што яна заснавана на дэзынфармацыі, несумленнасьці, нядобрасумленнасьці і поўнай адсутнасьці павагі да гэтага органу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG