Сьвятара Грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева затрымалі 2 лістапада ў царкве перад пачаткам службы, прыкладна а 18:00.
У дні пратэстаў Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў зь дзяўчатамі і жанчынамі ў «ланцугах салідарнасьці», суцяшаў іх і маліўся разам з імі.
Празь некаторы час зьявілася інфармацыя таксама пра затрыманьне рэдактара газэты «Царква» Ігара Бараноўскага.
«Царква» — беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газэта, якая асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і ў іншых краінах сьвету.
Раней Бараноўскага затрымлівалі 4 кастрычніка 2020 году, ён адседзеў паводле двух пратаколаў 30 дзён арышту ў Берасьці і Століне.