Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР запусьціла міжкантынэнтальную ракету ў бок Японіі


Паўночная Карэя раніцай 3 лістапада запусьціла некалькі балістычных ракет. У сувязі з гэтымі пускамі ўрад Японіі папрасіў жыхароў цэнтральнай часткі краіны па магчымасьці знаходзіцца ў хованках, перадае Reuters.

Па папярэдніх дадзеных, КНДР выпусьціла тры ракеты. Адна з іх — меркавана вялікай далёкасьці, паведаміла паўднёвакарэйскае агенцтва «Ронхап». Яна праляцела каля 760 кілямэтраў і ўпала ў Японскае мора. Крыніца агенцтва ў сфэры абароны паведаміла, што ракета, хутчэй за ўсё, выйшла са строю пасьля таго, як аддзялілася яе другая прыступка.

Гэта быў сёмы пуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты КНДР у 2022 годзе.

У пачатку кастрычніка ракета, запушчаная КНДР, упершыню за пяць гадоў праляцела над тэрыторыяй Японіі. Учора Паўночная Карэя запусьціла ў бок Японскага і Жоўтага мораў сама меней 23 ракеты і каля 100 артылерыйскіх снарадаў.

Адна з іх упершыню з 1953 года перасекла фактычную марскую мяжу і ўпала ля ўзьбярэжжа недалёка ад тэрытарыяльных вод Паўднёвай Карэі. Паўднёвакарэйскі прэзыдэнт Юн Сок Ёль назваў гэта «тэрытарыяльным уварваньнем». Адміністрацыя ЗША заявіла аб «безразважных» дзеяньнях Паўночнай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG