Пра гэта паведамляе прэсавая служба БФСС.
У склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць алімпійскія прызэры, пераможцы шматлікіх спаборніцтваў лёгкаатлеты Андрэй Краўчанка і Вольга Саладуха, а таксама выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандар Апейкін.
Спартоўцы наведаюць Нью-Ёрк і Вашынгтон. Падчас візыту яны сустрэнуцца з амэрыканскімі спартоўцамі, журналістамі і палітыкамі, а таксама з прадстаўнікамі беларускай і ўкраінскай дыяспараў.
Беларускі фонд спартовай салідарнасьці ўтварыўся ў 2020 годзе дзякуючы намаганьням атлетаў, у тым ліку алімпійскіх і сусьветных чэмпіёнаў, прызэраў, якія выступілі за свабодныя дэмакратычныя выбары і супраць гвалту. За час сваёй дзейнасьці БФСС падаў некалькі пазоваў і прашэньняў у міжнародныя арганізацыі з просьбай разабрацца з палітызацыяй спорту афіцыйнымі органамі РБ.