Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cакратар Рады нацбясьпекі і абароны Ўкраіны: Мы ўлічваем, што ёсьць беларускі народ, які ня мае ніякага жаданьня ваяваць з намі


Cакратар украінскай Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксей Данілаў
Cакратар украінскай Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксей Данілаў

Расея фактычна акупавала Беларусь, але беларускі народ ня хоча ваяваць супраць Украіны.

Пра гэта сказаў сакратар украінскай Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксей Данілаў у інтэрвію эстонскай ERR, фрагмэнты якога цытуе «Наша Ніва».

«Давайце шчыра скажам, што Беларусь акупаваная Расейскай Фэдэрацыяй, прычым акупаваная даволі даўно — у эканамічным, палітычным і іншых сэансах», — сказаў Данілаў.

Ён дадаў, што цяпер Расея выкарыстоўвае Беларусь для сваіх вайсковых мэтаў.

«Мы адсочваем усе гэтыя працэсы. Але мы ўлічваем, што ёсьць беларускі народ, які ня мае ніякага жаданьня ваяваць з намі, пра гэта вядома ня толькі нам, але і ўсім астатнім, уключаючы Пуціна», — заявіў сакратар РНБА.

Ён падкрэсьліў, што Ўкраіна ўважліва сочыць за тым, як Расея выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі.

«Мы вельмі ўважліва сочым за тым, як яны будуць выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю, і ў выпадку неабходнасьці намі будуць прынятыя ўсе неабходныя рашэньні, у тым ліку ваеннага характару», — адзначыў Данілаў.

Ён падкрэсьліў, што Ўкраіна не нападала і не зьбіраецца нападаць на Беларусь, а абараняецца.

«Беларускі народ для нас — дружалюбны народ, у адрозьненьне ад некаторых палітычных дзеячоў», — рэзюмаваў сакратар РНБА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG