У сьпісе намінантаў 2022 году таксама былі заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж, Калюмбійская камісія па ўстанаўленьні ісьціны, бразыльская актывістка Соня Гуажажара і журналістка тэлеканалу Al Jazeera Шырын Абу Акле, якая загінула ў траўні 2022 году.
Прэмія Сахарава была зацьверджана Эўрапарлямэнтам у 1988 годзе і ўручаецца асобам, якія «зрабілі выключны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека па ўсёй зямной кулі». Яна названая ў гонар савецкага праваабаронцы і дысыдэнта Андрэя Сахарава.
У 2004 годзе гэтай прэміяй была ўганараваная Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-м — палітык, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, у 2020-м — дэмакратычная апазыцыя Беларусі ў асобе Каардынацыйнай Рады.