Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў размове з ідэолягам «русского мира» Дугіным канстатаваў адсутнасьць у сябе «дзяржаўнай ідэі»


Аляксандар Дугін
Аляксандар Дугін

Аляксандар Лукашэнка 18 кастрычніка сустрэўся з ідэолягам «русского мира» філёзафам Аляксандрам Дугіным. Іх супольную фатаграфію апублікаваў 18 кастрычніка набліжаны да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул первого».

Сярод іншага, на сустрэчы абмяркоўвалася «дзяржаўная ідэя»:

«І правільна вы недзе там гаварылі пра дзяржаўную ідэалёгію, ідэалёгію ўвогуле. І што ў нас яе няма. У Расеі тым больш яе няма. Гэта таксама праўда. Мне прапаноўвалі мора ідэй, якія з прапановай на дзяржаўныя. Я іх усе адкінуў, бо яны не кладуцца на душу, на сэрца чалавека.

Што за ідэя, якая ня можа авалодаць масамі, як клясык казаў, і не кладзецца на сэрца? Гэта не ідэя. І ня можа яна быць дзяржаўнай ідэяй. Але пакуль нічога не нарадзілася, на жаль», — адзначыў Лукашэнка.

Аляксандра Дугіна называюць адным з галоўных ідэолягаў новага расейскага імпэрыялізму — «русского мира» і нэаэўразійства. Яго дачка Дар’я загінула 20 жніўня пад Масквой падчас выбуху аўтамабіля Land Cruiser, у якім яна ехала. Паводле адной з вэрсій, менавіта Аляксандар Дугін быў мэтай замаху, паводле іншай — сама Дар’я. Дачка, як і бацька, выступала ў падтрымку вайны ва Ўкраіне.

22 жніўня ФСБ заявіла аб раскрыцьці забойства Дугінай. Паводле вэрсіі ведамства, за злачынствам стаяць украінскія спэцслужбы, а выканаўцам стала грамадзянка Ўкраіны Натальля Воўк, якая заехала ў Расею з 12-гадовай дачкой. Як сьцьвярджае расейскае ведамства, Воўк пасялілася ў доме Дугінай і сачыла за ёй, а пасьля «кіраванага падрыву» яе аўтамабіля выехала ў Эстонію.

29 жніўня ФСБ заявіла, што забойства Дар’і Дугінай разам з Воўк рыхтаваў у Маскве яшчэ адзін удзельнік «украінскай дывэрсійнай групы» — грамадзянін Украіны Багдан Цыганенка.

Дарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк заявіў, што ўкраінскі бок не датычны да выбуху.

Амэрыканскія спэцслужбы лічаць, што некаторыя прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў маглі санкцыянаваць забойства Дар’і Дугінай. Пра гэта гаворыцца ў публікацыі The New York Times.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG