Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская выведка: улады Беларусі пад выглядам прыхаванай мабілізацыі вывучаюць пратэставы патэнцыял у краіне


Беларускае войска на вучэньнях, травень 2022
Беларускае войска на вучэньнях, травень 2022

У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны мяркуюць, што ўлады Беларусі разумеюць, што ў выпадку абвяшчэньня мабілізацыі сытуацыя ў Беларусі будзе больш складанай, чым цяпер у Расеі пасьля пачатку так званай «частковай» мабілізацыі.

«Незаконны беларускі рэжым усё больш усьведамляе ўсю небясьпеку ўхваленьня ім рашэньня аб адкрытым далучэньні да шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны. У сувязі з гэтым Аляксандар Лукашэнка намагаецца працягваць рабіць гучныя заявы і паказваць Пуціну, што сваімі дзеяньнямі ён выконвае саюзныя абавязкі, адцягваючы значную частку рэзэрваў Узброеных сіл Украіны ад магчымага іх выкарыстаньня на фронце на ўсходзе і поўдні Ўкраіны», — адзначаецца ў паведамленьні вайсковай выведкі Ўкраіны.

На думку ўкраінскіх выведнікаў, пад выглядам актывізацыі мабілізацыйных мерапрыемстваў беларускія спэцыяльныя службы прыхавана вывучаюць магчымую рэакцыю грамадзтва і гатоўнасьць далучыцца да пратэстаў.

«Гэта сьведчыць, што самаабвешчаная беларуская ўлада ня ўпэўненая ў падтрымцы шырокімі слаямі насельніцтва рашэньняў аб удзеле сваёй краіны ў ваенных авантурах Расеі», — перакананыя ў Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.

Прадстаўнікі КДБ і Мінабароны ўзмацнілі ваенную рыторыку, яны назвалі тэрміны і кірунак, адкуль яны ўжо чакаюць мітычнага нападу з Украіны, якая абараняецца ад расейскай агрэсіі. Ва Ўкраіне чакаюць новай атакі з тэрыторыі Беларусі, куды сьцягваецца групоўка расейскіх войскаў.

Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль 17 кастрычніка на сустрэчы кіраўнікоў сілавых ведамстваў краіны з працоўным калектывам Менскага трактарнага заводу (МТЗ) заявіў:

«Што нас турбуе? Вядома, стварэньне незаконных узброеных фармаваньняў на тэрыторыі Ўкраіны, Польшчы і Літвы, а таксама ў Чэхіі і некаторых іншых дзяржавах. Фінансуюцца гэтыя фармаваньні за кошт замежных фондаў, якія выдзяляюць вялізныя грошы для стварэньня ўмоў для дэстабілізацыі ў нашай краіне. Гэтыя ж сродкі ідуць на так званы полк Каліноўскага, а таксама на полк „Пагоня“.

Некалькі сотняў баевікоў знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны, каля 80 чалавек — на тэрыторыі Польшчы і каля 60 — на тэрыторыі Літвы. Ва Ўкраіне гэтыя людзі рэальна ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях і гінуць на полі бою. Трэба разумець, што там ёсьць розныя людзі, якія працуюць на замежныя спэцслужбы, маюць службовыя пасьведчаньні вайсковай выведкі Ўкраіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG