Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі новы прэм’ер. Расказваем, хто гэта


Ульф Крыстэрсан
Ульф Крыстэрсан

Парлямэнт Швэцыі мінімальнай большасьцю галасоў абраў кіраўніка правацэнтрысцкай Умеранай кааліцыйнай партыі Ульфа Крыстэрсана прэмʼер-міністрам краіны.

За кандыдатуру 58-гадовага Крыстэрсана ў панядзелак, 17 кастрычніка, у Стакгольме прагаласавалі 176 дэпутатаў, супраць выступілі 173 парлямэнтарыі. Кіраўнік ураду меншасьці абраны з дапамогай правапапулісцкай партыі «Швэдзкія дэмакраты».

У 1991 годзе Крыстэрсан упершыню атрымаў мандат сябра парлямэнта Швэцыі, некаторы час працаваў у прыватным сэктары. З 2002 году займаў пасаду камісара па фінансах гораду Эскільстуна. А праз чатыры гады стаў намесьнікам мэра Стакгольма па сацыяльных справах і працы. З 2010 да 2014 году Крыстэрсан працаваў міністрам аховы здароўя і сацыяльных спраў ва ўрадзе Фрэдрыка Райнфэльта.

Раней Ульф Крыстэрсан заявіў пра намер стварыць новы кааліцыйны ўрад Швэцыі ў складзе трох партый з кансэрватыўнага лягера — умераных, хрысьціянскіх дэмакратаў і лібэралаў. Упершыню ў гісторыі каралеўства яно будзе карыстацца падтрымкай ультраправых «Швэдзкіх дэмакратаў» і будзе супрацоўнічаць зь імі ў парлямэнце.

На парлямэнцкіх выбарах у Швэцыі ў верасьні правы блёк атрымаў нязначную большасьць і ў выніку зьмяніў левы блёк на чале з Магдаленай Андэрсан, які кіраваў да гэтага часу. Буйнымі пераможцамі на выбарах у рыксдаг сталі ўльтраправыя, якія набралі 20 працэнтаў галасоў і ўпершыню ў гісторыі Швэцыі сталі другой па важнасьці палітычнай сілай краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG