«Трэба разумець, што межы могуць быць закрытыя з абодвух бакоў», — перадае словы Наўседы яго прэс-служба.
Ён назваў заяву Лукашэнкі «правакацыяй без канкрэтных падставаў». Польшчу літоўскі бок запрасіў далучыцца да рэгіянальных санкцыяў, каб прадэманстраваць салідарнасьць з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, і прэзыдэнт Польшчы адказаў, што разглядае ўвод нацыянальных санкцыяў.
Таксама Польшча і Літва маюць заклікаць чальцоў Эўразьвязу хутчэй дамовіцца пра санкцыі на ўзроўні ўсяго Эўразьвязу. У часе размовы таксама абмеркавалі дэталі пляну падтрымкі дэмакратыі Беларусі, «неабходнасьць кансалідацыі краінаў, што падтрымліваюць гэты плян»