Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Асноўная мэта любых дзеяньняў — людзі». Дачка Бабарыкі зачытала ліст ад яго праз 3 месяцы зьняволеньня. Відэа


Эдуард і Віктар Бабарыкі
Эдуард і Віктар Бабарыкі

Дачка зьняволенага Віктара Бабарыкі Марыя апублікавала відэазварот, у якім зачытала ліст бацькі — у дзень, калі мінула тры месяцы зь яго затрыманьня, і падзякавала беларусам.

Марыя дзякуе штабу Віктара Бабарыкі і Каардынацыйнай радзе, адвакатам, журналістам, валянтэрам і «ўсім беларусам, якія кожны дзень зьдзяйсьняюць свой подзьвіг».

«Самае складанае ў сёньняшняй сытуацыі для мяне — гэта паверыць ува ўвесь крэатыў і пазытыў, які вы ўсё апісваеце ў сваіх лістах, — перадае яна словы зь ліста Віктара Бабарыкі. — Бо менавіта гэтага і не ставала нам у жыцьці.

Мы з вамі заўсёды кажам, што вось бы і ў нас у Беларусі можна было б сустрэць шчасьлівых, усьмешлівых людзей. Каб можна было ня бачыць змрочных, панурых людзей, якія баяцца радавацца. Закрытасьць — найбольшая нашая праблема. І калі гэта ўдалося зьмяніць, то гэта і ёсьць сапраўдная перамога!

Асноўная мэта любых дзеяньняў — людзі. Толькі яны вызначаюць посьпех усякага праекту, іх задаволенасьць і радасьць».

Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка, які спрабаваў стаць кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах, а таксама ягоны сын Эдуард Бабарыка ад 18 чэрвеня знаходзяцца ў зьняволеньні паводле абвінавачаньняў у эканамічных злачынствах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG