Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратаколы, сінякі, лаянка. Але пэнсіянэры ходзяць на мірныя акцыі пратэсту. ВІДЭА


Горадзенскія пэнсіянэры расказваюць пра свой досьвед вулічнага змаганьня летам і восеньню 2020 году.

67-гадовая Лідзія Ўладзімераўна Прэдка раней працавала на прадпрыемстве «Хімвалакно». Яна выходзіць па нядзелях на маршы пратэсту ў першых шэрагах. Яе затрымлівалі 13 верасьня, калі спрабавала адбіць дзяўчат у АМАПаўцаў. Пратрымалі 5 гадзін, абражалі, але ня білі. Выпісалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Васілю Міхайлавічу Васкевічу 70 гадоў, ён працуе дворнікам, раней быў будаўніком. Праваслаўны. На многія акцыі прыходзіць з абразом Маці Божай Калоскай, трымае яе над галавой, часта ідзе ў першых шэрагах. Яго не затрымлівалі.

68-гадовая Аляксандра Мікалаеўна Ханевіч раней працавала на «Хімвалакне», старшыня вэтэранскай арганізацыі прадпрыемства. Яе затрымлівалі двойчы: 9 жніўня і 13 верасьня, калі адбівала ў АМАПаўцаў іншых людзей. Першы раз ёй далі штраф. Падчас другога затрыманьня яе абражалі, цягнулі за руку так, што засталіся сінякі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG