Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца Эўракамісіі: «Паўночны паток — 2» — палітычны праект


Урсуля фон дэр Ляен
Урсуля фон дэр Ляен

Будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2» праз сытуацыю з расейскім апазыцыянэрам Аляксеем Навальным варта разглядаць ня толькі як эканамічны праект, але і як палітычны. Пра гэта заявіла кіраўніца Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен.

З словаў фон дэр Ляен, паводзіны Расеі «не палепшылася і нават маюць тэндэнцыю да пагаршэньня». «Наша надзея на далейшае прасоўваньне нашых адносінаў у сувязі з гэтым трубаправодам памяншаецца. Расея не зьбіраецца мяняць сваё стаўленьне з сувязі з гэтай інфраструктурай», — падкрэсьліла старшыня Эўракамісіі.

Яшчэ ў пачатку верасьня канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што «Паўночны паток — 2» будзе дабудаваны, нават нягледзячы на пагрозу ўвядзеньня амэрыканскіх санкцыяў. Пасьля атручэньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага кіраўнік МЗС Нямеччыны Гайка Маас заявіў, што пазыцыя Бэрліну шмат у чым будзе залежаць ад дзеяньняў Масквы. Мэркель пацьвердзіла гэтую пазыцыю.

Кіраўнікі ўрадаў усходніх земляў Нямеччыны лічаць неабходным працягнуць будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2». Яны ня лічаць магчымую адмову ад праекту адэкватнай рэакцыяй на тое, што здарылася.

17 верасьня Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, у якой запатрабаваў спыніць будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» і правесьці міжнароднае расьсьледаваньне атручэьня Навальнага. Крэмль у адказ заклікаў не палітызаваць тэму будаўніцтва газаправоду. Пры гэтым сталы прадстаўнік Расеі пры ЭЗ Ўладзімір Чыжоў заявіў, што Расея вывучыць магчымасьць мінімізацыі адмоўных наступстваў у адносінах з ЭЗ з прычыны Навальнага.

«Паўночны паток — 2» павінен зьвязаць Расею і Нямеччыну па дне Балтыйскага мора. Цяпер яго будаўніцтва прыпынілі ў сувязі з амэрыканскімі санкцыямі, аднак і Масква, і Бэрлін ня раз заяўлялі намер завяршыць гэты праект.

Расейскія ўлады адмаўляюць, што Навальны быў атручаны, зьвязваючы яго стан з абвастрэньнем хранічных захворваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG