Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць фотакарэспандэнтаў, прыляцелі расейскія дэсантнікі, сотні хасідаў у беларускай пастцы. Найважнейшае за 15 верасьня


Хасіды на беларуска-ўкраінскай мяжы. 15 верасьня 2020
Хасіды на беларуска-ўкраінскай мяжы. 15 верасьня 2020

Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 14 верасьня.

Кіраўнік дыпляматычнай місіі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што Эўразьвяз ня лічыць Лукашэнку законным прэзыдэнтам Беларусі

Двухпартыйная група з 13 амэрыканскіх сэнатараў унесла на разгляд рэзалюцыю, якая заклікае ўвесьці адрасныя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за падаўленьне мірных дэманстрацый у краіне

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch лічыць, што Рада правоў чалавека ААН павінна арганізаваць маніторынг парушэньняў у Беларусі, каб потым прыцягнуць да адказнасьці датычных да іх асоб

Тэхналягічная кампанія Sandvine Inc. скасавала ўгоду зь Беларусьсю, заявіўшы, што Менск выкарыстоўвае яе тэхналёгіі для парушэньня правоў чалавека

Ватыкан умяшаўся ў справу мітрапаліта Кандрусевіча, якому беларускія ўлады не дазваляюць вярнуцца ў краіну і анулявалі пашпарт

У Менску судзяць фотакарэспандэнтаў Аляксандра Васюковіча і Ўладзя Грыдзіна. Іх вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Справы накіравалі на дапрацоўку

Пскоўскія дэсантнікі прыбылі з Расеі ў Беларусь для ўдзелу ў вучэньнях «Славянскае братэрства — 2020», сэрбы ад удзелу адмовіліся

Больш за 700 хасідаў, якія ехалі ва ўкраінскі горад Умань сьвяткаваць Новы год, застаюцца на нэўтральнай паласе паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Украінскія ўлады не пускаюць іх на сваю тэрыторыю праз каранавірус

Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада замарозіў ініцыятыву кампаніі Protect Belarus па дапамозе супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія страцілі працу, бо адмовіліся выконваць злачынныя загады: «Я не хачу, каб яшчэ кагосьці, не датычнага да маёй ініцыятывы, пасадзілі ў турму»

12 беларускіх кампаній, якія прадстаўляюць галіну інфармацыйных і камунікацыйных тэхналёгій, а таксама «зялёную» энэргетыку, прынялі рашэньне аб пераносе сваёй дзейнасьці ў Латвію

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG