Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў «Белсату», затрыманых на жаночым маршы 12 верасьня, аштрафавалі за працу без акрэдытацыі


Журналістка тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева (у цэнтры).
Журналістка тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева (у цэнтры).

Кацярыну Андрэеву і Максіма Калітоўскага аштрафавалі на 1375 рублёў кожнага за «парушэньне заканадаўства аб СМІ» (справу аб «непадпарадкаваньні міліцыі» «накіравалі на дапрацоўку»), перадае БАЖ.

Іх трымалі ў няволі з 12 верасьня. Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), суд Кастрычніцкага раёну Менску 15 верасьня разгледзеў адміністрацыйныя справы ў дачыненьні да журналістаў па арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Таксама на Калітоўскага і Андрэеву былі складзеныя пратаколы па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне міліцыі).

Суд адправіў іх на дапрацоўку. Здымачную групу «Белсату» затрымалі падчас асьвятленьня жаночага маршу 12 верасьня ў Менску, журналістаў пасадзілі ў мікрааўтобус і адвезьлі ва УУС Кастрычніцкага раёну Менску. Па інфармацыі БАЖ, у журналістаў было канфіскавана абсталяваньне. Трое сутак Андрэева і Калітоўскі правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня і выйшлі на свабоду пасьля суду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG