Адзін з самых буйных беларускіх ІТ-бізнэсоўцаў расказаў пра гэта ў інтэрвію часопісу Forbes.
Да пратэстаў Гурскі з калегамі выношваў ідэю пабудаваць IT-унівэсытэт у Беларусі «паводле найлепшых заходніх узораў». «Мы думалі браць ня больш як 1000-2000 чалавек. Мы маглі б сказаць выпускнікам, што тыя, хто будзе добра вучыцца, гарантавана будуць працаўладкаваныя ў пэўны пул кампаніяў. Бацькі былі б матываваныя аддаваць у такі ўнівэрсытэт таленавітых дзяцей», — цытуе часопіс Гурскага.
Цяпер, лічыць ён, падобныя ідэі залішне рызыкоўныя. «Напрыклад, могуць проста „прышыць“ артыкул, калі з нашых 2000 студэнтаў 700 будуць мітынгаваць. А пасадзяць у выніку тых, хто адкрыў унівэрсытэт», – упэўнены Гурскі.