Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа напісаў у Твітэры заклік да кіраўніцтва Беларусі не запускаць Астравецкую АЭС, каб не выстаўляць на небясьпеку жыхароў Беларусі.
Узброеныя сілы Азэрбайджану раніцай 13 ліпеня аднавілі абстрэл пазыцый армянскіх вайскоўцаў, заявіла прэсавая сакратарка Міністэрства абароны Армэніі. Напярэдадні Баку і Ерэван абвінавацілі адзін аднаго ў парушэньні рэжыму спыненьня агню і выкарыстаньні гарматаў.
У вечаровым выпуску навінаў тэлеканалу АНТ 13 чэрвеня расказалі пра «новыя акалічнасьці» справы «Белгазпрамбанку».
У цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, беларускія і ўкраінскія актывісты зладзілі пікет «Напішы ліст беларускім палітвязьням».
Журналісту і дарадцы кіраўніка карпарацыі «Роскосмос» Івану Сафронаву афіцыйна выставілі абвінавачаньне ў дзяржаўнай здрадзе. Віны ён не прызнае.
13 ліпеня адвакаты Віктара Бабарыкі Максім Знак і Ільля Салей былі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі і азнаёміліся з вынікамі праверкі дакумэнтаў на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты, якія каманда Бабарыкі падала ў ЦВК.
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч падчас онлайн-брыфінгу 13 ліпеня пракамэнтаваў затрыманьне чэмпіёна па бодзібілдынгу і фітнэс-інструктара Шаты Лабжанідзэ.
Гарадзенка Галіна Філіпаўна, дасье на якую кіраўнік КДБ Беларусі паказваў Аляксандру Лукашэнку, атрымала ліст ад блогера Сяргея Ціханоўскага. Той памятае жанчыну з горадзенскай сустрэчы і абяцае прыехаць да яе ў госьці.
У жывым эфіры прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Андрэй Дзьмітрыеў адказаў на пытаньні журналістаў і гледачоў Радыё Свабода.
«Санкцыі — гэта пытаньне ўсіх краінаў Эўразьвязу, мы будзем абмяркоўваць яго ў залежнасьці ад сытуацыі. Мы спадзяёмся, што нам ня будзе неабходнасьці гэта рабіць», — сказаў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Дырк Шубэль.
Пад санкцыі трапілі тры амэрыканскія заканадаўцы і шэраг урадоўцаў. Кітай увёў гэтыя санкцыі ў адказ на санкцыі Вашынгтону супраць высокапастаўленых кітайскіх чыноўнікаў. Падставай для амэрыканскіх санкцыяў паслужыла жорсткае абыходжаньне кітайскіх уладаў з уйгурскай мусульманскай меншасьцю.
У Горадні на выхадзе з суда невядомыя забралі ў таніраваны бус выязнога блогера «Лиды для жизни» Дзяніса Рудзевіча, напісалі ў Telegram-канале «Лида — город для жизни».
Замест працы на дзяржаўнае прадпрыемства Алена Радзькова цяпер працуе «на перамогу».
Перадвыбарчая кампанія сёлета праходзіць ва ўмовах нябачанага інфармацыйнага ціску, маніпуляваньня грамадзкай думкай, дыскрэдытацыі органаў улады і кіраваньня, — перакананы першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.
Адвакат: «Такую рэакцыю тэхнікі мы ацэньваем станоўча».
Удзельніца прэзыдэнцкай кампаніі Ганна Канапацкая заявіла, што ня будзе здымацца з выбараў у выпадку рэгістрацыі.
У Менску 13 ліпеня асудзілі на 10 сутак адраджальніка Задзіночаньня беларускіх студэнтаў і заснавальніка кампаніі «Дзіджытал Нэйціўс» Яўгена Міхасюка, які ўдзельнічаў у роварных заездах.
Папоў зьнік 4 чэрвеня, знайшоўся толькі 9-га ў менскай турме на Акрэсьціна.
Сойм Партыі БНФ выступіў з заявай: саўдзел у «каранавыбарах» ва ўмовах рэпрэсіяў ня мае апраўданьня.
«Сюды трэба прыяжджаць ад пандэміі лячыцца. Мёду пакаштаваў, акунуўся…» — перадае словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба, якая адзначае, што ён заявіў гэта «з доляй гумару».
Грамадзяне, да якіх датэлефанаваўся карэспандэнт Свабоды, сказалі, што ня памятаюць, ці падпісваліся яны за вылучэньне прадстаўнікоў у выбарчую камісію.
«Страх пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС мінуў, і сёньня нараджальнасьць у некаторых „чарнобыльскіх“ раёнах стала ўдвая вышэйшая, чым у іншых».
Патэнцыйная кандыдатка Ганна Канапацкая прыехала на суд Ежы Грыгенчы.
Гэтыя вынікі, падкрэсьліваюць у выбарчай камісіі, папярэднія і неафіцыйныя. Разрыў у колькасьці галасоў нязначны, вынікі могуць быць іншымі пасьля падліку астатніх галасоў.
Неадпаведнасьць почыркаў у подпісах і датах выявілі не пры дапамозе почырказнаўчай экспэртызы, кажуць у штабе са спасылкай на ліставаньне выбаркаму і камітэтам судовых экспэртызаў.
Польскі досьвед — урок для Беларусі. А што трэба рабіць, калі Беларусь Лукашэнкі і Беларусь Бабарыкі — прыкладна роўныя? Як яны могуць паразумецца?
Паводле вынікаў лэйт-полу, праведзенага міжнароднай сацыялягічнай службай Ipsos, наперадзе дзейны прэзыдэнт Анджэй Дуда — 50,8%. Яго канкурэнт, апазыцыйны кандыдат, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі мае 49,2% галасоў апытаных выбарцаў.
БТ паказала новую стужку з абвінавачаньнем «Белгазпрамбанку», якім кіраваў Віктар Бабарыка, у рэйдэрскім захопе дробнага бізнэсу ў розных рэгіёнах Беларусі. Юрыст Віктара Бабарыкі Максім Знак тлумачыць, што спагнаньне запазычанасьці на падставе дамовы — цалкам законная дзейнасьць банку.
Урад Нямеччыны прапанаваў краінам-удзельніцам ЭЗ супольна ўвесьці санкцыі супраць Расеі за маштабную кібэратаку на нямецкі бундэстаг пяць гадоў таму. Калі краіны ЭЗ прымуць прапанову Нямеччыны, гэта стане першым выпадкам ужыцьця санкцыйнага рэжыму ЭЗ за кібэратакі.
Папа Рымскі Францішак заявіў, што ён з болем успрыняў рашэньне суду ў Турэччыне пазбавіць сабор Сьвятой Софіі ў Стамбуле музэйнага статусу і ізноў зрабіць зь яго мячэць.
Як паведамляе афіцыйны телеграм-канал прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта, на гэтым тыдні атрыманы адказ з ЦВК за подпісам яе старшыні Лідзіі Ярмошынай на скаргу аб праверцы амаль 200 тысяч подпісаў, якія не былі прынятыя.
Міністэрства абароны Азэрбайджану і Армэніі паведамілі пра абстрэлы сваёй тэрыторыі з гарматаў. Баку паведаміў пра страты з абодвух бакоў
Аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода, гісторык Яраслаў Шымаў - пра тое, як мяняліся межы рэспублік у складзе Савецкага Саюзу
Рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў працягнуў завочную палеміку з Аляксандрам Лукашэнкам пра цану беларускага сувэрэнітэту.
Беларусы аўстраліі правялі акцыю салідарнасьці ў 2-мільённым горадзе Пэрт. Яны прыйшлі зь сьцягамі і плякатамі з заклікам да свабодных выбараў у Беларусі. Раней акцыі салідарнасьці зь беларусамі, якія прагнуць свабоды і дэмакратыі, прайшлі ў розных краінах сьвету.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп упершыню за час эпідэміі каранавірусу зьявіўся на публіцы ў масцы.
На пост прэзыдэнта прэтэндуюць дзейны кіраўнік выканаўчай улады Анджэй Дуда і мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.
Жыхара Берасьця Сяргея Мазана папярэдзілі, каб ён не арганізоўваў роварныя прабегі і не катаўся ў кампаніі зь сябрамі.
Сёньня беларусы Бэльгіі правялі акцыю салідарнасьці перад будынкам Эўрапейскага парлямэнту.
У Маямі (Флорыда, ЗША) амэрыканскія беларусы правялі акцыю салідарнасьці.
У Вільні на Лукішскім пляцы, насупраць будынку Міністэрства замежных спраў Літвы, прайшла акцыя салідарнасьці з прыхільнікамі дэмакратыі ў Беларусі.
«Ёсьць легальная магчымасьць прысутнічаць на выбарчых участках ўвесь час іх працы і даць зразумець чальцам камісіі, што нам не ўсё роўна, што адбываецца з нашымі галасамі».
«Мужчына, які зьняўся ў роліку, на наш погляд, ня робіць нічога страшнага. Гэтаму актору, падобнаму да Цапкалы, можна толькі пазайздросьціць».
На акцыі, сьцьвярджае БСДП, прысутнічаў вядомы швайцарскі праваабаронца, таксама занепакоены тым, што адбываецца ў Беларусі. Ён паабяцаў прыцягнуць увагу швайцарскі парлямэнтарыяў і іншых праваабарончых арганізацыяў да гэтай праблемы.
У ЦІП пацьвердзілі, што Міхасюк у іх, але зь якой прычыны, не ўдакладнілі. «Вясна» мяркуе, што ў панядзелак яго могуць судзіць за «несанкцыянаваную акцыю».
«Больше не греет АЭС или Тесла Маска. Пройден и спален мост, там, впереди, развязка».
Пакуль гасьцям з Манголіі ў Беларусі прадпісаная абавязковая самаізаляцыя на 14 дзён.
Акцыя пачыналася мірна, у ёй удзельнічалі тысячы грамадзянаў, але пасьля пачатку сутыкненьняў асноўная частка дэманстрантаў адышла ад хуліганаў і назірала за бойкамі здалёк.
Сам факт прэзыдэнцкіх выбараў у дакумэнце ніяк ня згадваюць. 15 верасьня ўрад плянуе разгледзець, як выканалі даручэньне кіраўніка дзяржавы завяршыць будаўніцтва і рэканструкцыю малочных і сьвінагадоўчых комплексаў.
«Актыўлізінг» раней сьцьвярджаў, што не зьвязаны зь «Белгазпрамбанкам» нічым, акрамя таго, што абслугоўваўся ў банку як кліент. 7 ліпеня Кабяк пісаў: «Калі ты не ідзеш у палітыку, яна прыходзіць да цябе».
Загрузіць яшчэ