Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя папярэдзіла раварыста, каб катаўся адзін


Сяргей Мазан. Фота з Фэйсбуку
Сяргей Мазан. Фота з Фэйсбуку

Жыхара Берасьця Сяргея Мазана папярэдзілі, каб ён не арганізоўваў роварныя прабегі і не катаўся ў кампаніі зь сябрамі.

«Мне патэлефанавалі зь міліцыі (на жаль, прозьвішча не запомніў) і папярэдзілі, што калі я арганізую роварны прабег, мяне прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці, — расказаў Сяргей Радыё Свабода. — Я запытаўся: а ці магу я даехаць на ровары да дому? Так, адказалі мне, але калі са мной будзе больш як 2-3 чалавекі, гэта ўжо будзе па-іншаму ацэнена».

Размову Мазан запісаў.

Сяргей Мазан, па ягоных словах, ніякай акцыі на роварах не плянаваў. Ён ня чуў, каб хто-небудзь зь ягоных знаёмых атрымаў падобныя папярэджаньні.

Верагодна, што званок зь міліцыі тлумачыцца актыўнай грамадзянскай пазыцыяй Сяргея Мазана. Ён актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі, летась балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў (акруговая камісія налічыла 12% галасоў). Таксама Сяргей вядзе блог на ютубе 12/52 і мае блізу дзевяцісот падпісчыкаў.

Апошнімі днямі міліцыя масава затрымлівае раварыстаў, якія ўдзельнічаюць у «прабегах салідарнасьці». Затрыманьні адбыліся ў Менску і ў Бабруйску, некаторыя атрымалі да 7 сутак арышту, некаторыя — штрафы «за парушэньне правілаў дарожнага руху».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG