Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лэйт-пол на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы: наперадзе Анджэй Дуда


Сёньня ў 21.00 паводле мясцовага часу ў Польшчы закрыліся выбарчыя ўчасткі ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў.

Паводле вынікаў лэйт-полу, праведзенага міжнароднай сацыялягічнай службай Ipsos і абвешчаных каля апоўначы, наперадзе дзейны прэзыдэнт Анджэй Дуда — 50,8%. Яго канкурэнт, апазыцыйны кандыдат, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі мае 49,2% галасоў апытаных выбарцаў. Дакладнасьць лэйт-полу - +/-2%.

Прадстаўнік кампаніі Ipsos паведаміў, што атрыманыя вынікі пакуль што не дазваляюць вызначыць пераможцу.

Апытаньне праводзілася на 500 выбарчых участках, падчас яго было апытана 50 000 чалавек. Паводле экзыт-полу, яўка склала 68,9%.

У апытаньні late poll была ўлічаная дынаміка падліку галасоў на тых участках, дзе праводзілася дасьледаваньне.

У першым туры два тыдні таму Дуда набраў 43,5% галасоў. За Тшаскоўскага тады прагаласавалі 30,46% выбарцаў.

Фармальна Анджэй Дуда (48 гадоў) — беспартыйны кандыдат у прэзыдэнты. Але ягоную кандыдатуру падтрымлівае кіроўная партыя «Права і справядлівасьць» і кантраляваныя ёю «публічныя» СМІ ды ўрад. Апанэнты Дуды, у тым ліку сам Тшаскоўскі, на кожным кроку падкрэсьліваюць палітычную несамастойнасьць дзейнага прэзыдэнта, якім, паводле іх, насамрэч кіруе лідэр «Права і справядлівасьці» Ярослаў Качыньскі.

Рафал Тшаскоўскі (48 гадоў) — кандыдат у прэзыдэнты ад выбарчага камітэту «Грамадзянская кааліцыя», у якой галоўную ролю адыгрывае найбольшая апазыцыйная партыя ў Польшчы — «Грамадзянская плятформа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG