Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына прапанавала ЭЗ увесьці санкцыі супраць Расеі за кібэратакі


Урад Нямеччыны прапанаваў краінам-удзельніцам ЭЗ супольна ўвесьці санкцыі супраць Расеі за маштабную кібэратаку на нямецкі бундэстаг пяць гадоў таму. Калі краіны ЭЗ прымуць прапанову Нямеччыны, гэта стане першым выпадкам ужыцьця санкцыйнага рэжыму ЭЗ за кібэратакі.

Аднак рашэньне ў гэтым пытаньні пакуль не прынятае, паведаміла 12 ліпеня агенцтва DPA са спасылкай на копію афіцыйнага адказу ўраду на так званы малы запыт фракцыі Левай партыі ў парлямэнце Нямеччыны.

Урад Нямеччыны мяркуе, што да кібэратакі на бундэстаг датычная расейская вайсковая выведная служба ГРУ. Фэдэральная пракуратура Нямеччыны 5 траўня выдала ордэр на арышт грамадзяніна РФ Дзьмітрыя Бадзіна, які «ў якасьці чальца хакерскай групы АРТ28 меркавана кіраваў кібэратакай на нямецкі бундэстаг у красавіку-траўні 2015 году».

Калі краіны ЭЗ прымуць прапанову Нямеччыны, гэта стане першым выпадкам ужыцьця санкцыйнага рэжыму ЭЗ за кібэратакі — заканадаўства, прынятага яшчэ ў 2017 годзе. У афіцыйным адказе на запыт фракцыі Левай партыі гаворыцца, што «фэдэральны ўрад абгрунтаваў прапанову аб увядзеньні санкцый у рамках ЭЗ матэрыяламі, атрыманымі як ад выведных службаў, гэтак і з агульнадаступных крыніц».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG