Прадстаўнікі амбасады ў Бэрліне і консульства ў Мюнхэне патлумачылі гэта эпідэміялягічнай сытуацыяй. Нямеччына была адным зь нямногіх месцаў, дзе ў выбарчыя камісіі трапілі прадстаўнікі беларускай дыяспары, а ня толькі супрацоўнікі дыпляматычных місій.
Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў сёньня падчас выступу перад працаўнікамі менскага вытворчага аб’яднаньня «Атлянт».
Свабода паспрабавала адшукаць склад злачынства ў вялікім сюжэце АНТ, дзе Віктара Бабарыку і ягоных былых падначаленых абвінавацілі ў хабары і адмываньні грошай.
У Менску 10 ліпеня прайшоў роварны заезд салідарнасьці. Некаторых удзельнікаў заезду затрымалі і аштрафавалі.
Нідэрлянды падаюць пазоў супраць Расеі ў Эўрапейскі суд правоў чалавека за зьбіты летам 2014 году ў Данецкай вобласьці Ўкраіны самалёт «Малайзійскіх авіялініяў» МН17. Тады загінулі 298 чалавек — грамадзяне 17 дзяржаваў.
Мадэратару сацыяльных сетак «Страны для жизни», грамадзяніну Расеі Дзьмітрыю Папову, якога затрымалі пад Мазыром, таксама прад’явілі абвінавачаньне па ч. 1 арт. 342 КК РБ. Ён ужо 19-ы затрыманы па гэтым артыкуле ў Беларусі ў апошні час, паведамляе «Вясна».
Выбарчы штаб вылучэнца на прэзыдэнцтва Валера Цапкалы дамагаецца ад ЦВК тлумачэньняў наконт прызнаньня несапраўдным пасьведчаньня раённага каардынатара з Бабруйску Андрэя Архіпенкі.
«Вам прасьцей патэлефанаваць у ААЦ. Я ня ведаю, як яны гэта робяць», — адказалі Свабодзе ў Інстытуце сацыялёгіі Акадэміі навук.
Анаіс Марэн, спэцдакладчыца ААН, прэзэнтавала штогадовы даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Такую інфармацыю паведамілі ягонай жонцы Насьце Паліенцы ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Да Зьмітра Паліенкі не пускаюць адваката.
Дзяржаўная рада Турэччыны анулявала рашэньне ўраду ад 1934 году аб ператварэньні сабора Сьвятой Сафіі ў музэй.
Удзень 10 ліпеня стала вядома пра затрыманьне адраджальніка Задзіночаньня беларускіх студэнтаў і заснавальніка кампаніі «Дзіджытал Нэйціус» Яўгена Міхасюка, які ўдзельнічаў у роварных заездах. Ягоны тэлефон недасяжны. На паведамленьні ў сацсетках Міхасюк не адказвае.
«Выбарчае права не ўплывае на крымінальны працэс, мы не датыкаемся абсалютна. Сьледчы будзе вырашаць, пусьцяць [Бабарыку], напрыклад, пад падпіску аб нявыезьдзе ці не».
На фоне «амаральных вычварэнцаў» Лукашэнка чарговы раз спрабуе намаляваць сабе вобраз добрага сем’яніна і бацькі. Праўда, атрымліваецца ня вельмі.
З ініцыятывы дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту 10 ліпеня праходзіць онлайн-сустрэча салідарнасьці зь беларусамі «Час для пераменаў».
«Людзі ў цывільным» уварваліся ў кватэру, павалілі мужчыну на падлогу, заламалі рукі, ужылі здушальны прыём. У кватэры была цяжарная жонка і малыя дзеці.
Мяркуючы па ўсім, улады распачалі прапагандысцкую спэцапэрацыю, каб пераламаць неспрыяльную для Лукашэнкі электаральную сытуацыю і пераканаць грамадзтва, што большасьць народу яго нібыта падтрымлівае.
Нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights распачала акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
Суд яшчэ не прайшоў, Бабарыку не прызналі вінаватым, сьледзтва не завершана. Нельга казаць, што абвінавачаны азнаёміўся з матэрыяламі і прамаўчаў, не адхіляў абвінавачаньняў, як сьцьвярджаецца ў сюжэце.
Цэнтарвыбаркам Беларусі ў пэрыяд прэзыдэнцкай кампаніі атрымлівае ананімныя лісты і званкі з пагрозамі, заявіла ў інтэрвію «РИА Новости» кіраўніца ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.
9 ліпеня ў канадзкім Манрэалі прайшла акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю — у падтрымку вольных выбараў і супраць рэпрэсій у краіне.
Севярынец, у адрозьненьне ад іншых 24 прызнаных палітвязьнямі, не зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы. Але яму дадаюць «суткі» адміністрацыйнага арышту — сумарна набралася ўжо ня менш як 105 дзён.
Спарыша затрымалі 25 чэрвеня «людзі ў цывільным», яго гвалтоўна выцягнулі з кватэры, цягнулі па прыступках, пасадзілі ў машыну. Сьведкі кажуць, «людзі ў цывільным» яго зьбілі.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць чатырох былых і цяперашніх службовых асобаў Кітаю, датычных, як лічыць Вашынгтон, да парушэньняў правоў уйгураў. Абмежаваньні ўведзены паводле акту Магніцкага.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы першы сакратар менскага БРСМ Сяргей Клішэвіч заявіў, што «ланцугі салідарнасьці» беларусаў замежжа пастановачныя.
Бычак адзначыў, што хабарніцтва «асацыюецца ў абываталя з атрыманьнем незаконнага грашовага ўзнагароджаньня дзяржаўнымі службоўцамі, чыноўнікамі».
Расказваем, што зрабіў Лукашэнка, каб захапіць усю ўладу ў краіне і заставацца кіраўніком Беларусі больш як чвэрць стагодзьдзя.
«Фіктыўнае ўсенароднае галасаваньне ў Расеі на мінулым тыдні дазволіла Пуціну застацца ва ўладзе да 2036 году, па сутнасьці зрабіўшы яго расейскім імпэратарам».
У Менску, сьцьвярджае канал, затрымалі раварыста Андрэя Бароўскага (яго зьмясьцілі ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, а калі будзе суд, родным ня кажуць).
«Калі дастаткова доказаў, кіно паказваць няма патрэбы. Калі кіно зьявілася, то грош цана сцэнару».
Гарадзенцы Васіль Баброўскі і Ўладзімер Навумік, якія праходзяць у крымінальнай «справе Ціханоўскага», выйшлі на волю і прыехалі маршруткай у Горадню позна ўвечары 9 ліпеня. Яны адчуваюць сябе нармальна і ня ведаюць, чаму менавіта іх адпусьцілі.
Некалькі бабруйскіх тэлеграм-каналаў прапанавалі ахвотным 9 ліпеня зладзіць роварны прабег салідарнасьці па цэнтральнай вуліцы Менскай.
«Свабода слова ў любой дзяржаве абмежаваная законам. Таму тут мы навядзем парадак», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Памочніцы Віктара Бабарыкі ў Белгазпрамбанку Алене Карагачавай сёньня выставілі абвінавачваньне. Паводле адваката, на якога спасылаецца партал TUT. by, яе падазраюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў.
Старшыня афіцыйнага Саюзу журналістаў Андрэй Крывашэеў апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook дадзеныя агульнанацыянальнага апытаньня, якое правёў Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі. Паводле дакумэнту, рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі цяпер складае 76%.
Дзяржаўны тэлеканал АНТ паказаў кадры вочнай стаўкі затрыманага патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі з былым падначаленым Кірылам Бадзеем.
У Сэуле знойдзены мёртвым мэр гораду Пак Вон Сун: ён нязьменна кіраваў сталіцай Карэі з 2011 году і лічыўся верагодным кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Карэі на выбарах у 2022-м.
Што сказаў Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі дзяржаўных СМІ.
Вярхоўны суд ЗША пастанавіў перадаць пракурорам у Нью-Ёрку падатковыя дэклярацыі прэзыдэнта Дональда Трампа. У Кангрэс інфармацыю пра даходы кіраўніка Белага дому накіроўваць ня будуць.
Актор Купалаўскага тэатру Алег Гарбуз разважае пра выбары і пра тое, што будзе пасьля 9 жніўня. І параўноўвае Аляксандра Лукашэнку зь Людовікам XIV, «каралём-сонцам», які правіў Францыяй 72 гады.
8 ліпеня штаб Віктара Бабарыкі, патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, які цяпер у зьняволеньні ў СІЗА КДБ, апублікаваў дакумэнтальны біяграфічны фільм пра яго.
Сёньня на пленарнай сэсіі Эўрапейскага парлямэнту ў Брусэлі разглядалася сытуацыя ў Беларусі ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году і рэпрэсіямі з боку рэжыму ў дачыненьні да незалежных кандыдатаў і звычайных грамадзянаў.
Літва можа адмовіцца ад паглыбленых стасункаў зь Беларусьсю, калі кіраўніцтва краіны будзе захоўваць уладу шляхам перасьледу палітычных апанэнтаў.
У судзе невядомыя людзі ў цывільным адзеньні перашкаджалі карэспандэнту Свабоды здымаць, як Ціханоўская выходзіла з залі. «Людзі ў цывільным» не назваліся, сваіх дзеяньняў не тлумачылі.
У чым падазраюць Грамовіча, невядома. Яго ўжо судзілі за карупцыю, але апраўдалі ў 2011 годзе.
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», на актывіста і прэс-сакратара «Народнай грамады» Сяргея Спарыша завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Відэа з заняткаў курсантаў даслалі ў рэдакцыю Радыё Свабода.
Прэтэндэнтка ў кандыдаты на прэзыдэнта Сьвятлана Ціханоўская пакінула будынак Маскоўскага раённага суду, не дачакаўшыся рашэньня наконт скаргі яе мужа, Сяргея Ціханоўскага.
Колішні прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Расеі, а цяпер намесьнік старшыні Савету бясьпекі Дзьмітрый Мядзьведзеў у інтэрвію «Комсомольской правде» сярод іншага закрануў тэму стасункаў зь Беларусьсю.
Загрузіць яшчэ