Увечары 24 ліпеня Штаб кандытата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай спыніў збор сродкаў у выбарчы фонд.
Сэнат Чэскай Рэспублікі сур’ёзна сумняецца ў дэмакратычнасьці выбарчага працэсу ў Беларусі.
Вядома, што абаім затрыманым не прад’явілі абвінавачаньняў, яны застаюцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе.
Генпракуратура пракамэнтавала словы Валера Цапкалы пра тое, што ў школу да ягоных дзяцей прыходзілі работнікі пракуратуры.
Нямецкая дэпутатка Эўрапарлямэнту ад Партыі зялёных Віёла фон Крамон-Таўбадэль стала «хроснай» беларускага палітвязьня Вяргілія Ушака.
У Наваполацку прайшоў мітынг Сьвятланы Ціханоўскай у парку культуры і адпачынку. Вядоўца ацаніў колькасьць удзельнікаў у некалькі тысяч.
На беларускіх палетках пачалася «бітва за ўраджай». Камбайнэры працуюць ад сьвітанку і да заходу сонца. Заробку пакуль яны не атрымалі.
Была ч.2 арт. 431 КК РБ, стала ч.3 арт. 430 КК РБ. Чаму так, не тлумачаць.
Эўразьвяз таксама заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх, хто быў затрыманы ў сувязі з прэзыдэнцкай кампаніяй.
3 жніўня, за тыдзень да прэзыдэнцкіх выбараў, Аляксандар Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланьнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Сьведкі-міліцыянты «пазналі» жанчын па майках, хоць у дзень заезду адна была ў куртцы, другая — у клятчастай кашулі.
Валер Цапкала плянуе вярнуцца ў Беларусь, магчыма, да асноўнага дня галасаваньня на выбарах.
Уладзімер Макей сустрэўся з кіраўніком МЗС Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам і пракамэнтаваў апошнія падзеі, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі.
Вераніка Цапкала расказала падрабязнасьці ад’езду свайго мужа Валерыя Цапкалы разам зь дзецьмі ў Расею.
Як трэнуюцца разганяць мітынгі, якія спэцсродкі ёсьць на ўзбраеньні спэцназу і што будзе 9 жніўня — пра гэта ў матэрыяле Свабоды.
У саборы Сьвятой Сафіі ў Стамбуле (Вялікая мячэць Айя-Сафія) 24 ліпеня праходзіць першае за 86 гадоў мусульманскае набажэнства.
На мітынг сабралася каля 800 чалавек. На сцэне разам зь Ціханоўскай прысутнічаюць Вераніка Цапкала і лідэрка штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з калектывам 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня ў Мар’інай Горцы. І расказаў пра пагрозу «каляровых рэвалюцый».
Мэта групы — падтрымка грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і дэмакратызацыі краіны.
Паводле Цапкалы, «паступіла інфармацыя», што яго рыхтуюцца арыштаваць, таму ён зьехаў за мяжу. Вераніку Цапкалу хочуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, думае яна.
У заяве сьцьвярджаецца, што ў «СБ» сыстэматычна публікуюцца матэрыялы Мукавозчыка, «накіраваныя на распальваньне сацыяльнай і палітычнай варожасьці»
З нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Вялікая Брытанія выступіла з афіцыйнай заявай у АБСЭ.
Пры тым ад абвяшчэньня апоўначы папярэдніх вынікаў галасаваньня ЦВК не адмаўляецца.
Аляксандар Лукашэнка 24 ліпеня наведаў 5-ю асобную брыгаду спэцыяльнага прызначэньня ў Мар’інай Горцы.
Правядзеньне праверак заяваў аб парушэньнях міліцыяй правоў журналістаў аднесьлі да кампэтэнцыі самой міліцыі.
«Адміністрацыя спрабуе сутыкнуць затрыманых з „палітычнымі“, усім пагаршаюць умовы: маўляў, глядзіце, хто вінаваты, што ў вас сьвятло ўсю ноч гарыць».
Начальнік Цэнтральнага РАУС Гомля папярэдзіў яго аб недапушчальнасьці абразаў у бок прэзыдэнта.
Ганна Канопацкая заявіла, што на яе і яе сям’ю нібыта ціснуць «кандыдаты, якія называюць сябе апазіцыйнымі», прымушаючы зняцца з выбараў.
Кіруе штабам былы прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір, намесьнікамі — Анатоль Трухановіч (бацька Ганны Канапацкай) і сябра сойму Партыі БНФ Ігар Лялькоў.
«Вчера кричали: „Саня останется с нами!“ Сегодня Саню видеть не хотят».
Яна абяцае езьдзіць па гарадах разам з прадстаўніцамі штабоў, якія яе падтрымалі: Марыяй Калесьнікавай і Веранікай Цапкалай.
Чат-боты ўжо працуюць, будуць прымаць галасы ад 4 жніўня і нават пасьля дня выбараў 9 жніўня. Сайт пакуль мае толькі расейскамоўную вэрсію.
Марыя Захарава адзначыла «крайнюю палітызаванасьць і эмацыйны характар» дыскусій на сэсіі аб сытуацыі ў шэрагу краін, у тым ліку і ў Беларусі.
Дзяржсакратар прызнаў, што «старая парадыгма сьляпога ўзаемадзеяньня з Кітаем правалілася».
У Менску 23 ліпеня пачалі разглядаць справы затрыманых 23 чэрвеня ў чарзе ў менскую краму Symbal.by.
Масква правяла ў космасе выпрабаваньне праціспадарожнікавай зброі. З такой заявай выступілі вайсковыя ведамствы Вялікай Брытаніі і Злучаных Штатаў.
Затрыманых ў Смалявічах супрацоўнікаў тэлеканалу «Белсат» карэспандэнтку Алену Шчарбінскую і апэратара Віталя Дубіка вызвалілі.
23 ліпеня ў Барысаве прайшоў першы мітынг Сьвятланы Ціханоўскай.
23 ліпеня ў Барысаве прайшоў першы мітынг Сьвятланы Ціханоўскай. Каля ўнівэрмагу «Веста-Барысаў» сабраліся 5 тысяч чалавек.
Беларусы, якія стала жывуць за мяжой, апасаюцца, што іх могуць уключыць у сьпісы па ранейшым месцы жыхарства ў Беларусі.
23 ліпеня перад мітынгам кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай у Барысаве затрымалі карэспандэнтаў «Белсату»
Прадстаўніцы аб’яднанага штабу Сьвятлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калесьнікава правялі сустрэчу з выбарцамі ў Барысаве.
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што Польшча падтрымлівае пазыцыю Літвы — не набываць электраэнэргію зь БелАЭС.
За 50 кілямэтраў ад Менску ДАІ спыніла машыны абʼяднанага штабу. Пра гэта падчас стрыму паведаміла давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова
Аляксандар Лукашэнка шукае падставы, каб выдварыць журналістаў Радыё Свабода зь Беларусі, заявіла кіраўніца Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.
Вярхоўны суд адмовіў у завядзеньні грамадзянскай справы па скаргах Бабарыкі на пастанову ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты.
Уладальнік крамы Symbal.by Павал Белавус заявіў, што крама аплаціць усе штрафы людзям, якія стаялі ў чарзе ў краму і былі аштрафаваныя.
Саюз журналістаў Расеі выказаўся «супраць любых абмежаваньняў працы СМІ ў Беларусі». Пра гэта заявіў старшыня саюзу Ўладзімір Салаўёў.
Аўтар мастацкага твору перакананы, што гэта цэнзура. Дырэкцыя конкурсу тлумачыць свой учынак неадпаведнасьцю інсталяцыі загадзя заяўленай форме.
У штабе кандыдата ў прэзыдэнты Ганны Канапацкай паведамілі, што разаслалі каля 40 заявак на буйныя прадпрыемствы для сустрэч з працоўнымі калектывамі.
Загрузіць яшчэ