Рэсурс Mediaiq параўнаў, як асьвятлялі цырымонію адкрыцьця помніка савецкаму салдату ў Ржэве.
Застаўся толькі пастамэнт, расказалі Свабодзе мясцовыя жыхары.
«Россотрудничество» — расейскае фэдэральнае агенцтва ў справах СНД, суайчыньнікаў, якія жывуць за мяжой, і міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва.
У інтэрвію Свабодзе патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Валер Цапкала расказаў, чаму яму цяжка размаўляць па-беларуску, і паабяцаў заняцца вывучэньнем беларускай мовы.
Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб абвясьціў аб увядзеньні санкцый супраць дзяржаваў, якія парушаюць правы чалавека — Саудаўскай Арабіі, Расеі, М’янмы і Паўночнай Карэі.
У жывым эфіры прэтэндэнт на прэзыдэнта Валер Цапкала адказвае на пытаньні журналістаў і гледачоў Радыё Свабода. Задавайце свае пытаньні.
Міністэрства па надзвычайных сытуацыях зьвярнулася ў Эканамічны суд Менску, каб прыпыніць дзейнасьць крамы Symbal.by на праспэкце Машэрава, 18. Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку сузаснавальнік крамы Павал Белавус.
Чым тлумачацца сёлетнія акцыі салідарнасьці дыяспары — беспрэцэдэнтныя паводле масавасьці і геаграфічнага ахопу? Ці прыедуць эмігранты ў Беларусь, каб дэманстраваць сваю салідарнасьць на бацькаўшчыне?
Актывіст АГП Мікалай Маслоўскі днямі выйшаў на волю пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што вёў стрым са збору подпісаў каля Камароўскага рынку.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 6 ліпеня апублікавала адказ на звароты грамадзян з прычыны затрыманьняў удзельнікаў масавых мерапрыемстваў падчас выбарчай кампаніі.
«Нягледзячы на мастацкую форму, мы распаўсюджваем інфармацыю пра палітвязьняў і нечалавечыя ўмовы, у якіх іх утрымліваюць, пра тое, за што ў Беларусі можна трапіць у аўтазак, пра формы пратэсту і салідарнасьць».
Паліцыя Аўстрыі затрымала дваіх падазраваных у датычнасьці да забойства 5 ліпеня паблізу Вены расейскага грамадзяніна, выхадца з Чачні.
«Гэтым летам, калі не засталося абыякавых да таго, што адбываецца навокал, песьня „Мы героі“ прысьвячаецца людзям, якія не здаюцца», — адзначаюць фронтмэны рок-гурту Litesound браты Каракіны.
Кіраўскі райвыканкам хацеў выслаць справаздачу «Пра дзейнасьць ініцыятыўнай групы» ў галоўнае ідэалягічнае ўпраўленьне Магілёўскага аблвыканкаму. Ліст памылкова адправілі на адрас Аліны Нагорнай.
Каардынатара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай затрымалі на Дзень Рэспублікі, калі ён вяртаўся дадому з малым сынам. Неўзабаве мужчына апынуўся ў шпіталі з каранавірусам.
Аляксандар Лукашэнка правёў сустрэчу з амбасадарам Славаччыны Ёзэфам Мігашам і ўручыў яму ордэн Францішка Скарыны.
Відэа мае лягатып сэрвісу Cameo, у якім акторы за плату агучваюць паведамленьні. Паведамленьне ад Элайджы Вуда там каштуе ад 225 даляраў.
Аляксандар Лукашэнка — 1 958 800 подпісаў падалі (1 939 572 прынялі, прызнаўшы сапраўднымі).
Ва Ўкраіне старылі Беларускі інфармацыйны цэнтар, які цягам кампаніі выбараў прэзыдэнта Беларусі будзе інфармаваць украінскае грамадзтва.
Старшыня праўладнага аб’яднаньня «Белая Русь» Генадзь Давыдзька падчас сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласьці папярэдзіў, што ў выпадку «фальшывага выбару» сапраўдныя патрыёты рызыкуюць страціць краіну.
Кіроўная ў Харватыі «Харвацкая дэмакратычная садружнасьць» (ХДС) можа разьлічваць на 68 парлямэнцкіх мандатаў. Аднак гэтага недастаткова для абсалютнай большасьці, піша «Нямецкая хваля».
Вечарам 5 чэрвеня ў цэнтры сталіцы Францыі, каля музэю Люўра, прайшла акцыя ў падтрымку вольных выбараў у Беларусі — чарговы «ланцуг салідарнасьці». У сярэдзіне мінулага тыдню падобная акцыя ўжо праходзіла ў Парыжы — пад беларускай амбасадай.
Тшаскоўскага гатовыя падтрымаць 47,2% выбарнікаў, дзейнага прэзыдэнта Дуду — 45,9%.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» у 2010 годзе падчас пратэстаў у дзень выбараў 19 сьнежня і ў два наступныя дні затрымалі 761 чалавека. Ці праўда, што падчас сёлетняй выбарчай кампаніі ўжо было затрымана больш людзей, чым падчас Плошчы-2010?
Кажа, дакладна ня будзе падтрымліваць Лукашэнку і Канапацкую.
Са Слуцкага райвыканкаму прыйшлі адказы на тры звароты актывістаў кампаніі #СЗЧ100.
У аўстрыйскім горадзе Герсдорф непадалёк ад Вены стрэлам у галаву забіты 43-гадовы грамадзянін Расеі.
Украіна верне пад свой кантроль усе непадкантрольныя цяпер тэрыторыі і людзей, якія там жывуць — гэтак жа, як у свой час вярнула з палону ўкраінскіх маракоў і іх караблі. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Праваабаронцы заклікалі накіроўваць на імя генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка лісты з патрабаваньнем неадкладна вызваліць апазыцыйнага палітыка Паўла Севярынца.
Твіт рэпера з абʼявай аб намеры балятавацца апублікаваны 4 ліпеня — у Дзень незалежнасьці ЗША.
У горадзе Дзюсэльдорф на паўночным захадзе Нямеччыны некалькі дзясяткаў беларусаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі другі раз за тыдзень выйшлі на акцыю салідарнасьці. Пратэстуючы супраць рэпрэсій у Беларусі.
Аляксандар Сьпірыдонаў, валянтэр ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай, адседзеў 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 49-гадовага муляра 22 чэрвеня асудзілі за заклікі гараджан у тэлеграм-канале «Могилёв для жизни» далучацца да ланцуга салідарнасьці і актыўны ўдзел у ім.
Прэзыдэнт Дональд Трамп лічыць, што ЗША знаходзяцца «пад ударам новага крайне левага фашызму», які дэманструе «таталітарныя» паводзіны ў дачыненьні да амэрыканскіх каштоўнасьцяў і гісторыі.
Масавыя акцыі салідарнасьці, праведзеныя беларусамі ў дзясятках гарадоў і краін сьвету, у тым ліку ў такіх нязвыклых, як востраў Балі, Кіпр ці Ізраіль, дазваляюць яшчэ раз зрабіць вельмі важную выснову — нацыя беларусаў знаходзіцца ў фінальнай стадыі свайго фармаваньня.
Пра гэта прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Беларусі заявіла ў відэазвароце у нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня.
Сяргей Бяспалаў, адміністратар тэлеграм-каналаў «Мая краіна Беларусь» і «Вусы Лукашэнкі» і youtube-каналу «Вусы Лукашэнкі» зьехаў зь Беларусі. Сёньня ў стрыме на сваім youtube-канале ён патлумачыў прычыны свайго ад’езду.
Копіі ліста таксама перадалі ва ўрад Чэхіі і старшыням абедзьвюх палат чэскага парлямэнту — Сэнату і Палаты дэпутатаў.
4 ліпеня спаўняецца 70 гадоў з дня першага выхаду ў эфір Радыё Свабодная Эўропа.
Праграміст зь Нідэрляндаў Павел Краснапеўцаў замовіў сэрыю «палітычных» марак. На іх зьмешчаныя выявы «Краіна для жыцьця», «Я мы 97» і карціна «Ева» Хаіма Суціна. У інтэрвію Свабодзе Павел распавёў, як выбары аб’ядналі беларусаў замежжа і каму ён дашле паштоўкі з уласнымі маркамі.
Былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі парэкамэндаваў гэтую кнігу ў самы разгар збору подпісаў за прэтэндэнтаў у прэзыдэнты Беларусі. «Для перадвыбарчага адрэналіну», – напісаў у сваім твітэры Кірыл Руды пра кнігу, якая апісвае эфэктыўны спосаб пачатку пераменаў.
Некаторыя краіны павіншавалі Беларусь з Днём Незалежнасьці, падсьвяціўшы 3 ліпеня славутасьці колерамі беларускага дзяржаўнага сьцягу.
Такую колькасьць затрыманых налічыў праваабарончы цэнтар «Вясна». Па іх інфармацыі, на цяперашні момант вядома пра затрыманьні ў Гомлі, Менску, Барысаве, Берасьці, Магілёве, Маладэчне і Мастах.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Трампа з Днём Незалежнасьці, які адзначаецца ў ЗША 4 ліпеня, паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка Беларусі.
3 ліпеня ў Беларусі прайшло 361 сьвяточнае мерапрыемства з нагоды Дня Незалежнасьці. Агулам у ім узялі ўдзел 300 тысяч беларусаў, паведамляе прэс-служба МУС.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў фінансаваць буйныя праекты ў Беларусі кіраўніку расейскага «Сбербанка» Герману Грефу.
У Горадні сьвяткаваньне 3 ліпеня было нешматлюдным. Толькі на салют прыйшлі паглядзець каля тысячы чалавек.
Прэтэндэнт у прэзыдэнты Валер Цапкала выступіў з дзьвюма супярэчнымі заявамі з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасьці, якія зьмясьціў у фэйсбуку.
Акцыі салідарнасьці з Беларусьсю праходзяць у розных краінах сьвету. 3 ліпеня ў польскім Кракаву прайшла беларуская акцыя салідарнасьці.
Акцыі салідарнасьці з Беларусьсю праходзяць у розных краінах сьвету. 3 ліпеня ў нямецкім Мюнхэне прайшла беларуская акцыя салідарнасьці.
У Жэнэве, перад будынкам ААН беларусы Швайцарыі правялі акцыю салідарнасьці.
Загрузіць яшчэ