Жыхара Берасьця Сяргея Мазана папярэдзілі, каб ён не арганізоўваў роварныя прабегі і не катаўся ў кампаніі зь сябрамі.
Сёньня беларусы Бэльгіі правялі акцыю салідарнасьці перад будынкам Эўрапейскага парлямэнту.
У Маямі (Флорыда, ЗША) амэрыканскія беларусы правялі акцыю салідарнасьці.
У Вільні на Лукішскім пляцы, насупраць будынку Міністэрства замежных спраў Літвы, прайшла акцыя салідарнасьці з прыхільнікамі дэмакратыі ў Беларусі.
«Ёсьць легальная магчымасьць прысутнічаць на выбарчых участках ўвесь час іх працы і даць зразумець чальцам камісіі, што нам не ўсё роўна, што адбываецца з нашымі галасамі».
«Мужчына, які зьняўся ў роліку, на наш погляд, ня робіць нічога страшнага. Гэтаму актору, падобнаму да Цапкалы, можна толькі пазайздросьціць».
На акцыі, сьцьвярджае БСДП, прысутнічаў вядомы швайцарскі праваабаронца, таксама занепакоены тым, што адбываецца ў Беларусі. Ён паабяцаў прыцягнуць увагу швайцарскі парлямэнтарыяў і іншых праваабарончых арганізацыяў да гэтай праблемы.
У ЦІП пацьвердзілі, што Міхасюк у іх, але зь якой прычыны, не ўдакладнілі. «Вясна» мяркуе, што ў панядзелак яго могуць судзіць за «несанкцыянаваную акцыю».
«Больше не греет АЭС или Тесла Маска. Пройден и спален мост, там, впереди, развязка».
Пакуль гасьцям з Манголіі ў Беларусі прадпісаная абавязковая самаізаляцыя на 14 дзён.
Акцыя пачыналася мірна, у ёй удзельнічалі тысячы грамадзянаў, але пасьля пачатку сутыкненьняў асноўная частка дэманстрантаў адышла ад хуліганаў і назірала за бойкамі здалёк.
Сам факт прэзыдэнцкіх выбараў у дакумэнце ніяк ня згадваюць. 15 верасьня ўрад плянуе разгледзець, як выканалі даручэньне кіраўніка дзяржавы завяршыць будаўніцтва і рэканструкцыю малочных і сьвінагадоўчых комплексаў.
«Актыўлізінг» раней сьцьвярджаў, што не зьвязаны зь «Белгазпрамбанкам» нічым, акрамя таго, што абслугоўваўся ў банку як кліент. 7 ліпеня Кабяк пісаў: «Калі ты не ідзеш у палітыку, яна прыходзіць да цябе».
Дэйвід Марплз, якому ў мінулым на сем гадоў забаранялі ўезд у Беларусь, здолеў пабываць у Беларусі больш за 25 разоў, і свае ацэнкі краіны грунтуе ня толькі на меркаваньнях экспэртаў і палітолягаў, але і на жывых кантактах зь беларусамі.
Прадстаўнікі амбасады ў Бэрліне і консульства ў Мюнхэне патлумачылі гэта эпідэміялягічнай сытуацыяй. Нямеччына была адным зь нямногіх месцаў, дзе ў выбарчыя камісіі трапілі прадстаўнікі беларускай дыяспары, а ня толькі супрацоўнікі дыпляматычных місій.
Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў сёньня падчас выступу перад працаўнікамі менскага вытворчага аб’яднаньня «Атлянт».
Свабода паспрабавала адшукаць склад злачынства ў вялікім сюжэце АНТ, дзе Віктара Бабарыку і ягоных былых падначаленых абвінавацілі ў хабары і адмываньні грошай.
У Менску 10 ліпеня прайшоў роварны заезд салідарнасьці. Некаторых удзельнікаў заезду затрымалі і аштрафавалі.
Нідэрлянды падаюць пазоў супраць Расеі ў Эўрапейскі суд правоў чалавека за зьбіты летам 2014 году ў Данецкай вобласьці Ўкраіны самалёт «Малайзійскіх авіялініяў» МН17. Тады загінулі 298 чалавек — грамадзяне 17 дзяржаваў.
Мадэратару сацыяльных сетак «Страны для жизни», грамадзяніну Расеі Дзьмітрыю Папову, якога затрымалі пад Мазыром, таксама прад’явілі абвінавачаньне па ч. 1 арт. 342 КК РБ. Ён ужо 19-ы затрыманы па гэтым артыкуле ў Беларусі ў апошні час, паведамляе «Вясна».
Выбарчы штаб вылучэнца на прэзыдэнцтва Валера Цапкалы дамагаецца ад ЦВК тлумачэньняў наконт прызнаньня несапраўдным пасьведчаньня раённага каардынатара з Бабруйску Андрэя Архіпенкі.
«Вам прасьцей патэлефанаваць у ААЦ. Я ня ведаю, як яны гэта робяць», — адказалі Свабодзе ў Інстытуце сацыялёгіі Акадэміі навук.
Анаіс Марэн, спэцдакладчыца ААН, прэзэнтавала штогадовы даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Такую інфармацыю паведамілі ягонай жонцы Насьце Паліенцы ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Да Зьмітра Паліенкі не пускаюць адваката.
Дзяржаўная рада Турэччыны анулявала рашэньне ўраду ад 1934 году аб ператварэньні сабора Сьвятой Сафіі ў музэй.
Удзень 10 ліпеня стала вядома пра затрыманьне адраджальніка Задзіночаньня беларускіх студэнтаў і заснавальніка кампаніі «Дзіджытал Нэйціус» Яўгена Міхасюка, які ўдзельнічаў у роварных заездах. Ягоны тэлефон недасяжны. На паведамленьні ў сацсетках Міхасюк не адказвае.
«Выбарчае права не ўплывае на крымінальны працэс, мы не датыкаемся абсалютна. Сьледчы будзе вырашаць, пусьцяць [Бабарыку], напрыклад, пад падпіску аб нявыезьдзе ці не».
На фоне «амаральных вычварэнцаў» Лукашэнка чарговы раз спрабуе намаляваць сабе вобраз добрага сем’яніна і бацькі. Праўда, атрымліваецца ня вельмі.
З ініцыятывы дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту 10 ліпеня праходзіць онлайн-сустрэча салідарнасьці зь беларусамі «Час для пераменаў».
«Людзі ў цывільным» уварваліся ў кватэру, павалілі мужчыну на падлогу, заламалі рукі, ужылі здушальны прыём. У кватэры была цяжарная жонка і малыя дзеці.
Мяркуючы па ўсім, улады распачалі прапагандысцкую спэцапэрацыю, каб пераламаць неспрыяльную для Лукашэнкі электаральную сытуацыю і пераканаць грамадзтва, што большасьць народу яго нібыта падтрымлівае.
Нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights распачала акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
Суд яшчэ не прайшоў, Бабарыку не прызналі вінаватым, сьледзтва не завершана. Нельга казаць, што абвінавачаны азнаёміўся з матэрыяламі і прамаўчаў, не адхіляў абвінавачаньняў, як сьцьвярджаецца ў сюжэце.
Цэнтарвыбаркам Беларусі ў пэрыяд прэзыдэнцкай кампаніі атрымлівае ананімныя лісты і званкі з пагрозамі, заявіла ў інтэрвію «РИА Новости» кіраўніца ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.
9 ліпеня ў канадзкім Манрэалі прайшла акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю — у падтрымку вольных выбараў і супраць рэпрэсій у краіне.
Севярынец, у адрозьненьне ад іншых 24 прызнаных палітвязьнямі, не зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы. Але яму дадаюць «суткі» адміністрацыйнага арышту — сумарна набралася ўжо ня менш як 105 дзён.
Спарыша затрымалі 25 чэрвеня «людзі ў цывільным», яго гвалтоўна выцягнулі з кватэры, цягнулі па прыступках, пасадзілі ў машыну. Сьведкі кажуць, «людзі ў цывільным» яго зьбілі.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць чатырох былых і цяперашніх службовых асобаў Кітаю, датычных, як лічыць Вашынгтон, да парушэньняў правоў уйгураў. Абмежаваньні ўведзены паводле акту Магніцкага.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы першы сакратар менскага БРСМ Сяргей Клішэвіч заявіў, што «ланцугі салідарнасьці» беларусаў замежжа пастановачныя.
Бычак адзначыў, што хабарніцтва «асацыюецца ў абываталя з атрыманьнем незаконнага грашовага ўзнагароджаньня дзяржаўнымі службоўцамі, чыноўнікамі».
Расказваем, што зрабіў Лукашэнка, каб захапіць усю ўладу ў краіне і заставацца кіраўніком Беларусі больш як чвэрць стагодзьдзя.
«Фіктыўнае ўсенароднае галасаваньне ў Расеі на мінулым тыдні дазволіла Пуціну застацца ва ўладзе да 2036 году, па сутнасьці зрабіўшы яго расейскім імпэратарам».
У Менску, сьцьвярджае канал, затрымалі раварыста Андрэя Бароўскага (яго зьмясьцілі ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, а калі будзе суд, родным ня кажуць).
«Калі дастаткова доказаў, кіно паказваць няма патрэбы. Калі кіно зьявілася, то грош цана сцэнару».
Гарадзенцы Васіль Баброўскі і Ўладзімер Навумік, якія праходзяць у крымінальнай «справе Ціханоўскага», выйшлі на волю і прыехалі маршруткай у Горадню позна ўвечары 9 ліпеня. Яны адчуваюць сябе нармальна і ня ведаюць, чаму менавіта іх адпусьцілі.
Некалькі бабруйскіх тэлеграм-каналаў прапанавалі ахвотным 9 ліпеня зладзіць роварны прабег салідарнасьці па цэнтральнай вуліцы Менскай.
«Свабода слова ў любой дзяржаве абмежаваная законам. Таму тут мы навядзем парадак», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Памочніцы Віктара Бабарыкі ў Белгазпрамбанку Алене Карагачавай сёньня выставілі абвінавачваньне. Паводле адваката, на якога спасылаецца партал TUT. by, яе падазраюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў.
Старшыня афіцыйнага Саюзу журналістаў Андрэй Крывашэеў апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook дадзеныя агульнанацыянальнага апытаньня, якое правёў Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі. Паводле дакумэнту, рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі цяпер складае 76%.
Загрузіць яшчэ