Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў адрэагаваў на акцыі салідарнасьці беларусаў за мяжой: гэта «пастаноўка»


Сяргей Клішэвіч на зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, архіўнае фота
Сяргей Клішэвіч на зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, архіўнае фота

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы першы сакратар менскага БРСМ Сяргей Клішэвіч выказаў БелТА думку, што «ланцугі салідарнасьці» беларусаў замежжа «пастановачныя».

Чаму Клішэвіч так лічыць:

  • «Інфармацыя і фотасправаздачы пра першыя пікеты першапачаткова публікаваліся ў акаўнце аднаго чалавека ў сацсетцы Facebook і пасьля перадрукоўваліся СМІ. Што, мякка кажучы, сьведчць пра пастановачны характар замежных акцый».
  • «Супраціў менавіта ў форме акцыяў салідарнасьці — найбольш зразумелы штамп у першую чаргу для польскіх грамадзянаў, якім трэба паказаць і растлумачыць стэрэатыпны сюжэт пра супраціў дыктатуры, выкарыстоўваючы ў тым ліку памяць аб аднайменным прафсаюзе».
  • «Супадзеньне ці не, але менавіта ў Польшчы прайшоў першы замежны пікет у падтрымку пратэстоўцаў. Але асаблівую цікавасьць выклікае факт, што ў Варшаве на той момант былі забаронены ўсе масавыя мерапрыемствы» (6 чэрвеня ў Польшчы дазволілі сходы з удзелам да 150 чалавек, першая акцыя салідарнасьці прайшла 21 чэрвеня. — РС).
  • Значная частка беларусаў блізкага замежжа нібыта вярнуліся ў Беларусь па бясплатную мэдыцыну. «Засталіся ў асноўным тыя, хто юрыдычна і фактычна страціў сувязь з радзімай».
  • Сярод тых, хто застаўся за мяжой, «шмат вечных студэнтаў — асобаў, якія вучацца па ўсходнеэўрапейскіх грантавых праграмах і жывуць на стыпэндыю гадамі, зьмяняючы месца жыхарства ў розных краінах». «Такія групы дастаткова лёгка каардынаваць па ВНУ і фармаваць падабенства моладзевых „масавых пікетаў“ з 8-10 чалавек».
  • У Беларусі ж «людзі спакойна працуюць, вучацца, адпачываюць». «З нагоды сьвята 3 ліпеня быў адкрыты цудоўны фантан, і кожны вечар ля яго зьбіраюцца рэальныя, а не пастановачныя натоўпы з сотняў жыхароў сталіцы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG