Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: праз тыдзень-два мы забудзем пра каранавірус


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў сёньня падчас выступу перад працаўнікамі менскага вытворчага аб’яднаньня «Атлянт».

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Як вынікае зь сюжэту, паказанага ў перадачы «Панарама» на тэлеканале Беларусь-1, на «Атлянце» Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг заяў.

Сярод іншага, ён сказаў, што ў Беларусі заробкі прыватных фірмаў павінны быць не ніжэйшыя за ўзровень дзесяці вядучых прадпрыемстваў дзяржаўнага сэктару, такіх як МАЗ, «Атлянт» і іншых.

Гаворачы пра наступныя пяць гадоў разьвіцьця эканомікі Беларусі, Лукашэнка сказаў, што рэформы — ня ў тым, каб ствараць новае і каб нешта разбураць. Мы, сказаў ён, будзем удасканальваць тое, што ў нас ёсьць, напрыклад, цяпер мы прагназуем нешта на будучыню, а на наступную пяцігодку будзем жорстка плянаваць. Дзяржава, дадаў ён, абароніць унутраны рынак.

Закрануў кіраўнік краіны і тэму пандэміі, карантыну і локдаўну ў розных краінах сьвету. На ягоную думку, Беларусь зрабіла правільна, што не спыняла вытворчасьці. Перайшоўшы на беларускую мову, Лукашэнка сказаў, што калі сьвет, «як у народзе кажуць скукарожыўся», мы выстаялі, вырабілі прадукцыю, і цяпер маем што прадаваць тым, хто выходзіць з карантыну.

Таксама Лукашэнка агучыў прагноз у справе эпідэміі ў Беларусі. Праз тыдзень-два, як кажуць мне лекары, мы перастанем адчуваць і размаўляць на тэму каранавірусу, — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG