Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня можа адмовіцца ад супрацоўніцтва зь Менскам з прычыны ціску на апазыцыю


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа

Літва можа адмовіцца ад паглыбленых адносінаў зь Беларусьсю, калі кіраўніцтва краіны будзе захоўваць уладу пры дапамозе перасьледу палітычных апанэнтаў.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа на прэсавай канфэрэнцыі.

«Калі высьветліцца, што беларускія ўлады імкнуцца захаваць свой мандат любымі шляхамі, у тым ліку і парушаючы правы чалавека, адкрыта перасьледуючы палітычных апанэнтаў з рознай нагоды, давядзецца канстатаваць такое становішча і заявіць, што для нас гэта непрымальна і ў нас няма ні маральнага, ні іншага права паглыбляць адносіны з такой дзяржавай», — цытуе «Інтэрфакс-Захад» літоўскага прэзыдэнта.

Наўседа сказаў, што рашэньне аднавіць дыялёг зь Менскам адпавядала і зьменам палітыкі ЗША, а таксама ЭЗ у дачыненьні Беларусі. Пры гэтым Літва праводзіць «сэлектыўную палітыку» і вызначае «чырвоныя лініі» ў пытаньнях абароны правоў чалавека і бясьпекі на Беларускай АЭС у Астраўцы.

«Мы спрабуем дапамагчы Беларусі ў стварэньні большай незалежнасьці, сувэрэнітэту, калі яны сапраўды да гэтага імкнуцца. Я лічу, што такая палітыка мае сэнс, але для гэтага патрэбна адно — гэтыя чырвоныя лініі не павінны парушацца», — сказаў літоўскі прэзыдэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG