«Такога ў гісторыі Беларусі яшчэ не было», — кажуць аналітыкі ў праграме расейскай службы Радыё Свабода «Лицом к событию», якую вядзе Міхаіл Сакалоў.
Вядучы нагадвае, што людзі ў Беларусі выказваюць незадаволенасьць тым, што Аляксандар Лукашэнка ігнаруе эпідэмію каранавірусу, пакінуў без дапамогі малы бізнэс. Грамадзяне Беларусі стаяць у чэргах, каб аддаць подпісы за апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах. Дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы ў Менску, Берасьці, Горадні, Гомлі, Слуцку, у дзясятцы раённых цэнтраў.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Удзельнікі праграмы: палітоляг Віталь Шкляр, эканаміст і палітоляг Дзьмітры Балкунец, эканаміст Яраслаў Раманчук, прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктар Бабарыка.