Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя працягвае перасьледваць актывістаў па ўсёй Беларусі

абноўлена

Збор подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую ў Менску, архіўнае фота
Збор подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую ў Менску, архіўнае фота

З розных гарадоў працягваюць паведамляць, што супрацоўнікі міліцыі перасьледуюць актывістаў і ўдзельнікаў легальных пікетаў па зборы подпісаў за вылучэньне альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

3 чэрвеня затрыманыя

  • Валянцін Троцкі, актывіст «Народнай Грамады» (затрыманы раніцай, мяркуецца, што ён знаходзіцца ў РУУС Фрунзенскага раёну Менску),
  • блогер Алесь Круткін (затрыманы на Полаччыне каля 18-й вечара з удзелам АМАПу; дома ў яго праходзіць вобшук з удзелам крымінальнага вышуку),
  • Андрэй Зуеў, валянтэр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай (затрыманы ў Наваполацку, раней ужо адседзеў 7 сутак арышту за ўдзел у стрыме Ціханоўскага),
  • Артур Сінега, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай (затрыманы каля 17:30 у Наваполацку, яго адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі для складаньня пратакола па артыкуле 23.34 КаАП),
  • Максім Урбановіч, першы сакратар Маладога Фронту.

Павал Севярынец напісаў, што пад яго пад'ездам дзяжурыць міліцыя.

Таксама праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў міліцыю выклікалі абаронцу Курапатаў Валерыя Рабцава і актывіста Сяргея Мацкойця, нібыта за ўдзел у пікеце 31 траўня каля Камароўскага рынку ў Менску.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG