Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На паседжаньні камісіі Фрунзенскага раёну ў Менску забыліся выключыць гук. АЎДЫЁ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

23 чэрвеня на паседжаньні камісіі Фрунзенскага раёну Менску, дзе меліся вызначаць склад выбарчых камісій, у перапынку забыліся выключыць гук. Размовы чыноўнікаў трапілі ў жывы эфір. Мяркуючы па іх выказваньнях, удзельнікі размовы дамаўляліся, каб галасаваньне не выглядала занадта аднадушным.

Мужчынскі голас: А то пачынаем — нехта там сказаў, што ўсе «за» галасуем. Ну і што?
Жаночы голас: Ім не дагодзіш...
Мужчынскі голас: Трэба вызначыцца, што два-тры чалавекі пачынаюць, альбо...
Жаночы голас: ...пажадана, ужо ведаем — Сьвятлана Аляксееўна, Натальля Варленаўна і Сяргей...
Мужчынскі голас: Вядома ж, я адзін раз прагаласаваў ня так, усё перабілася...
[некалькі галасоў разам, неразборліва]
Жаночы голас:
Тры чалавекі, якія супраць і ўстрымаліся...
[сьмех, неразборліва]
Жаночы голас:
Калі ўсё будзе «за», «за», «за»...
Жаночы голас: Ну і што, што мы «за» — людзі з досьведам, мы за іх.
Мужчынскі голас: Дык што кепскага?
Жаночы голас: Пачакайце, а калі 8 «за», а адзін будзе супраць? Гэта ж ня страшна?
Галасы: Не, нармальна, нармальна.
Жаночы голас: Галоўнае, каб не за таго...
[Сьмех]
Жаночы голас:
Калі ўсе будуць казаць «так», я скажу «не».
Мужчынскі голас: Студэнт з Гарвардзкага ўнівэрсытэту са станоўчай характарыстыкай... Ты ж разумееш. Адкуль у Гарвардзе характарыстыка?
[сьмех, неразборліва]
Жаночы голас:
Ціха! Ідзе жывы эфір, мне пазванілі, сказалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG