Гімнастка Меліціна Станюта ў сваім інстаграме абурылася затрыманьнямі каля крамы Symbal.by.
У сваім пасьце Станюта апублікавала сваё фота, якое выкарыстоўвалася для рэклямы крамы Symbal.by.
«У дэмакратычных краінах калі грамадзянін не парушае закон — ён пад аховай! А што гэта было ўчора?!?! Стаіш у чарзе ў краму — сядзіш у аўтазаку! Дзе падзеўся закон, які нас ахоўвае?!?!», — напісала Станюта.
Што адбылося?
Увечары 23 чэрвеня пасьля паведамленьня пра закрыцьцё крамы Symbal.by каля яе ўтварылася чарга з 50 пакупнікоў. Неўзабаве да чаргі падʼехаў аўтазак і міліцыянты пачалі затрымліваць людзей. Сузаснавальнік крамы Мікіта Броўка паведаміў Свабодзе пра затрыманьне 20 чалавек.
Бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё офлайн-крамы Symbal.by з 29 чэрвеня. Раней прыпыніла сваю працу онлайн-крама.Паводле Белавуса, праверкі супраць крамы не спыняюцца, іх робіцца толькі больш.