Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы вядучы БТ і АНТ абурыўся затрыманьнямі ля крамы Symbal.by


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Былы вядучы БТ і АНТ Дзяніс Курʼян апублікаваў у сваім інстаграме пост у падтрымку крамы Symbal.by. Курʼян зьвярнуўся да кіраўніцтва міліцыі і запатрабаваў патлумачыць прычыны затрыманьняў.

View this post on Instagram

Набыў у @symbalby байку з сімвалічным слоганам “Беларусь-край дужых”. На ей наш сімвал, зубр. З’яуленне волата было, як памятаеце, кульмінацыяй адкрыцця Еўрапейскіх гульняў. На якія мы ў нашую мірную краіну запрасілі ўвесь свет. Есць тыя, ў каго свае бачанне “краю дужых”? Дужых з аўтазаку, якія могуць выскакнуць на “хапун” у любым месцы без прычыны? Я, як і ўвесь беларускі народ, чакаю ад кіраўніцтва міліцыі, якая павінна нас берагчы, тлумачэнняў: што гэта было ля крамы? Хто затрыманыя? Нейкія шпіены, бандыты, якіх было патрэбна браць неадкладна і жорстка? Адкажыце ў медыя, калі ласка. Зробім высновы. Але не пра “зламанае люстэрка” нейкага аўто. На відэа дзеянні АМАПа выглядаюць адвольнымі, нібыта хапаюць ўсіх запар. І гэта, канешне, хвалюе мірнае насельніцтва мірнай краіны.

A post shared by Денис Курьян (@denis_kurjan) on

Увечары 23 чэрвеня пасьля паведамленьня пра закрыцьцё крамы Symbal.by каля яе ўтварылася чарга з 50 пакупнікоў. Сузаснавальнік крамы Мікіта Броўка паведаміў Свабодзе пра затрыманьне 20 чалавек.​

Бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё офлайн-крамы Symbal.by з 29 чэрвеня. Раней прыпыніла сваю працу онлайн-крама.​Паводле Белавуса, праверкі супраць крамы не спыняюцца, іх робіцца толькі больш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG