Увечары 19 верасьня ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» выйшаў прапагандысцкі фільм пра палітзьняволенага апазыцыянэра Юрася Зянковіча, асуджанага на 11 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за спробу дзяржаўнага перавароту.
У Стакгольме адбылася сустрэча старшынь камітэтаў па міжнародных справах парлямэнту Швэцыі — Арона Эмільсана і Каардынацыйнай рады — Аляксандры Мамаевай.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прывітала вызваленьне з-за кратаў палітзьняволенай, маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар.
Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы «Плян:Б» прыпынілі 5 верасьня, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Прадстаўнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі і Аб’яднанага пераходнага кабінэту прэзэнтавалі ў Вільні дзейнасьць Міжнароднага гуманітарнага фонду, які займаецца фінансавай дапамогай беларускім палітвязьням і іх сем’ям.
19 верасьня ў Страсбуры Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязьняў у Беларусі».
16 верасьня стала вядома, што паводле новага ўказу Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязьняў, асуджаных паводле пратэставых артыкулаў.
Эўрапейскія парлямэнтары ў праекце рэзалюцыі ацэньваюць «выбары 2020 году як ашуканскія» і патрабуюць «ад беларускіх уладаў неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і адвольна затрыманых асоб».
Былога лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча 18 верасьня пачалі судзіць па новым абвінавачаньні ў «злосным непадпарадкаваньні» патрабаваньням адміністрацыі калёніі, паведамляе «Позірк».
Па стане на 18 верасьня ў Беларусі 1330 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.
Палітзьняволены беларускі журналіст-фрылансэр Андрэй Толчын выйшаў на волю.
16 верасьня стала вядома, што паводле новага ўказу Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязьняў, асуджаных паводле пратэставых артыкулаў. Агулам вядомыя прозьвішчы ўжо 25 зь іх.
Пра вядомую беларускую апазыцыянэрку Марыю Калесьнікаму, умовы ў вязьніцы, дзе яе трымаюць ужо тры гады, і стан здароўя палітзьняволенай расказала агенцтва AFP.
Экс-рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу» Раман Пратасевіч агучыў у сваім тэлеграм-канале пяць імёнаў з 37 палітвязьняў, вызваленых сёньня ўказам Аляксандра Лукашэнкі.
Расьцягнутае ў часе вызваленьне палітвязьняў, якое фактычна ператварылася ў палітычную кампанію, патрэбна ўладам дзеля дасягненьня пэўных мэтаў. Яно найперш сьведчыць пра тое, што цяперашні статус-кво не задавальняе існы рэжым. Чаму?
Па стане на 14 верасьня ў Беларусі 1344 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.
Калесьнікавай баіцца рэжым, Калесьнікавай баяцца дэмакратычныя сілы — абедзьве пазыцыі мне цяпер цяжка ацаніць інакш, як звычайнае трызьненьне. Перш чым казаць нешта такое, узгадайце, калі ласка, што на вуліцы 2024 год.
Больш за 55 чалавек былі затрыманыя пры вяртаньні ў Беларусь з пачатку 2024 году, у дачыненьні да 17 зь іх былі распачатыя крымінальныя справы.
У 2020 годзе Міколу Дзядка асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня, ён павінен быў выйсьці з турмы 25 красавіка 2025 году. Але на палітвязьня, анархіста Дзядка ў турме завялі новую крымінальную справу.
Пра гэта паведаміла сталічная пракуратура.
Па стане на 13 верасьня ў Беларусі 1347 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.
У Менскім абласным судзе 12 верасьня пачынаецца новы працэс у справе салідарнасьці з палітвязьнямі.
Па стане на 11 верасьня ў Беларусі 1352 палітвязьні, прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большая.
Расьледаваньне новай крымінальнай справы супраць палітзьняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк завяршылі 9 верасьня.
Тэму палітвязьняў у Беларусі закрануў падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі расейскі апазыцыянэр Уладзімір Кара-Мурза, вызвалены ў рамках маштабнага абмену вязьнямі паміж краінамі Захаду, Расеяй і Беларусьсю.
Улады працягваюць перасьлед былых палітвязьняў, якія цалкам адбылі пакараньне і выйшлі на свабоду. А таксама тых, хто вось-вось павінен вызваліцца. На іх заводзяць новыя справы. Расказваем пра некалькі такіх выпадкаў.
Былы палітвязень паэт Мікола Папека аднавіў на Беласточчыне заснаваную ім асабіста літаратурную Мядовую прэмію.
Па стане на 7 верасьня ў Беларусі 1367 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных паводле палітычных матываў можа быць большай.
Пра гэта паведаміў прапагандыст Васкрасенскі, піша правааабрончы цнтар «Вясна» са спасылкай на «Люстэрка». Прапагандыст адназчыў, што Кашко выйшаў «у апошняй партыі» памілаваных палітвязьняў.
На гэтым тыдні беларускія ўлады ўпершыню публічна пракамэнтавалі зьбіцьцё дронаў «Шахедаў» у Беларусі, і таксама працягнулі вызваляць палітвязьняў.
Справы аб здрадзе дзяржаве часта разглядаюцца ў закрытым рэжыме.
На вечар 5 верасьня праваабаронцам агулам вядомыя прозьвішчы сямі палітвязьняў, вызваленых па памілаваньні, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Больш за 550 тысяч эўра, сабраныя на анлайн-маратоне салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, які прайшоў у ліпені 2023 году, разьмеркавалі ў поўным аб’ёме.
Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Лукашэнка памілаваў 30 палітвязьняў. Ці можна гаварыць пра рэальнае паслабленьне рэпрэсій, ад каго залежыць вызваленьне палітвязьняў? Госьця «ПіКа Свабоды» — Марына Касінерава, прадстаўніца ініцыятывы dissidentby, якая займаецца прамой дапамогай палітвязьням.
4 верасьня на свабоду па памілаваньні выйшла палітзьняволеная актывістка руху «Маці-328» Марына Кісялевіч.
Палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з Гомельскага СІЗА ў Рэчыцкі ізалятар часовага ўтрыманьня.
Гэта трэці за апошні час выпадак памілаваньня палітвязьняў. Прозьвішчаў не называюць. Генпракурор Беларусі анансаваў яшчэ адно паседжаньне камісіі па памілаваньні на наступным тыдні.
Агляд апошніх навінаў, зьвязаных з палітвязьнямі.
Супрацоўнікі ПК-1 зьнішчалі асабістыя рэчы асуджаных празь недахоп месца на складах.
Заява МЗС Нямеччыны прагучала ў адказ на запыт дэпутата Бундэстага.
Пасьля студзеньскага рэйду КДБ ужо асудзілі як мінімум 5 чалавек.
2 верасьня ў Менскім абласным судзе пачынаецца судовы працэс над Марынай Гацурай, якую затрымалі падчас рэйду спэцслужбаў па сваяках палітвязьняў, што атрымлівалі дапамогу.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай праводзіць кансультацыі зь Міністэрствам замежных спраў і міграцыйным агенцтвам Швэцыі ў сувязі з дэпартацыяй з гэтай краіны двух грамадзян Беларусі, паведаміў галоўны дарадца дэмакратычнай лідэркі Франак Вячорка.
Палітвязень каля 10 месяцаў адбыў у штрафным ізалятары і расказаў пра свой досьвед.
Некаторыя палітвязьні выйшлі на волю па памілаваньні, адмовіўшыся пісаць прашэньне на імя Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе ініцыятыва па падтрымцы палітвязьняў Dissidentby.
Cям’ю беларусаў, маці і сына, 21 жніўня дэпартавалі са Швэцыі ў Беларусь. Цяпер тое самае пагражае яшчэ аднаму чалавеку з гэтай сям’і.
Паводле сястры палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай Тацяны Хоміч, інфармацыя пра сястру да сям’і даходзіць «літаральна па драбочку», у асноўным ад вязьняў, якія вызваліліся. Пра гэта Тацяна Хоміч расказала ў інтэрвію «Настоящему времени».
Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава — сябра Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі, якая стала адным з сымбаляў беларускага пратэсту 2020 году.
Загрузіць яшчэ