Пра гэта паведамляе выданьне «Новы час» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле інфармацыі крыніцаў, новую крымінальную справу завялі паводле арт.411 Крымінальнага кодэксу — «Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Па гэтым артыкуле прадугледжанае пазбаўленьне волі на тэрмін ад аднаго да трох гадоў.
У чэрвені Міколу Дзядка і многіх іншых палітзьняволеных горадзенскай турмы № 1 адправілі ў ШЫЗА. Паводле інфармацыі «Новага часу», Дзядок выйшаў адтуль толькі ў верасьні.
Акрамя гэтага, больш за год палітвязьня ўтрымліваюць у адзіночнай камэры. За кратамі ён працягвае самаадукацыю, вывучае замежныя мовы, замаўляе кнігі. У Дзядка ёсьць праблемы са здароўем: баліць страўнік, бывае галаўны боль.
Форум