Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская прывітала вызваленьне маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар


Вольга Залатар. Архіўнае фота
Вольга Залатар. Архіўнае фота

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прывітала вызваленьне з-за кратаў палітзьняволенай, маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар.

«Я рада, што маці пяцярых дзяцей, Вольга Залатар, нарэшце вольная пасьля адбыцьця свайго несправядлівага тэрміну. Але мне балюча думаць аб тым, як зь ёй абыходзіліся і як яе трымалі ўдалечыні ад сям’і на працягу 3,5 гадоў. Спадзяюся, усе бацькі, якія знаходзяцца ў закладніках рэжыму, неўзабаве змогуць зноў абняць сваіх дзяцей», — напісала Ціханоўская.

Раней сёньня стала вядома, што маці пяцярых дзяцей Вольга Залатар выйшла на волю. Пра гэта паведаміла «Эўрарадыё» з спасылкай на яе сяброў.

Залатар затрымалі 18 сакавіка 2021 году. Тады былы адвакат жанчыны заявіў, што падчас допытаў яе зьбівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. У Менгарсудзе 3 сьнежня 2021 году Вользе прысудзілі чатыры гады калёніі.

Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 361-1 КК («стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня»), ч. 1 і 2 арт. 342 КК («арганізацыя і навучаньне дзеяньням, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК («дапамога ў арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Вольга не прызнала віны па ніводным артыкуле.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG