Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Праваабаронцы адзначаюць, што лічба затрыманых можа быць большая.
Прычынай для затрыманьня могуць стаць падпіскі на незалежныя СМІ, фота з пратэстаў, нацыянальная сымболіка і нават штампы ў пашпарце аб паездках ва Ўкраіну, гаворыцца ў рэлізе «Вясны».
Суды над затрыманымі на мяжы Беларусі з ЭЗ «праходзяць штомесяц», адзначылі праваабаронцы.
Затрыманьні на мяжы адбываюцца даволі часта. 30 жніўня пасьля вяртаньня ў краіну была затрымана Кацярына Быстракова. У яе тэлефоне сілавікі выявілі «доказы ўдзелу ў пратэсьце», адзначаюць праваабаронцы.
У ліпені паведамлялася пра затрыманьне стваральніцы чату «Беларусы Tarnogaj» (раён ува Ўроцлаве), якая вярнулася з Польшчы, адміністратара чатаў «Беларусы ў Партугаліі» і «Беларусы на Мадэйры» Дзьмітрыя Герко, у траўні — пра затрыманьне жанчыны, якая адміністравала чат дыяспары «Беларусы ў Турэччыне».
Праваабаронцы нагадваюць, што для людзей, якія ўдзельнічалі ў пасьлявыбарных пратэстах у 2020 годзе, ахвяравалі сродкі беларускім ініцыятывам ці арганізацыям, пакідалі камэнтары ў інтэрнэце, падтрымлівалі палітвязьняў, вяртацца ў Беларусь небясьпечна.
Форум