Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеныя ў наваполацкай калёніі заявілі, што іхныя рэчы зьнішчаюць супрацоўнікі


Назіральная вышка ў калёніі, ілюстрацыйнае фота
Назіральная вышка ў калёніі, ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі ПК-1 зьнішчалі асабістыя рэчы асуджаных празь недахоп месца на складах.

Працаўнікі калёніі заяўлялі, што «пазбаўляюцца хламу».

«У перапоўненай наваполацкай папраўчай калёніі № 1 не хапае месца для захоўваньня прадуктовых перадач і рэчаў асуджаных, таму адміністрацыя калёніі дзейнічае такімі радыкальнымі мэтадамі. Пад зьнішчэньне рэчаў, якія нібыта сталі непрыдатнымі або „лішнімі“, могуць трапіць амаль новыя тапкі, абутак для спорту, зьменныя спартовыя гарнітуры, ручнікі і г. д.», — паведаміў тэлеграм-канал Maydayteam.

Пры гэтым, каб не «загрувашчваць» склад калёніі, дзе па законе сваякі з часам маюць права забраць рэчы, адміністрацыя афармляе менавіта іх утылізацыю, а не адпраўку на захоўваньне.

У выніку, як паведамілі праваабаронцам былыя асуджаныя, якія знаходзіліся ў ПК-1, людзі часта атрымліваюць ня ўсе рэчы, якія былі пазначаныя ў перадачах з волі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG