Палітвязьня Рамана Марусава будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі», паведамляе «Вясна».
Раман — былы кантрактнік з 103-й віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады, нарадзіўся ў Касьцюковічах. Палітвязьня затрымалі 23 сакавіка 2021 года. Яго асудзілі да шасьці гадоў калёніі па арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці) за перадачу інфармацыі ByPol.
Праваабаронцам вядома, што яго зьбілі пры затрыманьні. Сляды зьбіцьця, кроў былі бачныя і на відэа сілавікоў. Адбываць тэрмін Рамана адправілі ў віцебскую калёнію № 3. Пазьней палітвязьню ўзмацнілі пакараньне. Па рашэньні судзьдзі Міхаіла Зубені палітвязьня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.
27 верасьня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над ім распачнецца суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы). Справу будзе разглядаць суддзя Тацяна Рахманенка. Раману пагражае да 2 гадоў зьняволеньня дадаткова.