Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў 4 верасьня: на волю выйшаў Аляксей Ільінчык


Аляксей Ільінчык
Аляксей Ільінчык

Агляд апошніх навінаў, зьвязаных з палітвязьнямі.

Палітвязень Аляксей Ільінчык выйшаў на свабоду. Аляксей — гомельскі бард і музыкант. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці або звады (ч. 1 арт. 130 КК) і асудзілі на 2,5 года калёніі.

За час знаходжаньня ў СІЗА-3 і ў папраўчай калёніі здароўе Аляксея пагоршылася, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Правая рука ў яго амаль не дзейнічала, быў парушаны маўленчы апарат, таму размаўляў ён зь цяжкасьцю. Пісаць самастойна лісты ён таксама ня мог.

Аляксей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю 31 жніўня.

Па стане на 4 верасьня, паводле вясноўцаў, у Беларусі прызнаны палітычным вязьнем 1371 чалавек. Некаторыя іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што сапраўдная лічба палітвязьняў нашмат большая. Акрамя таго, вядома, што многія людзі адмаўляюцца ад статусу палітычнага зьняволенага празь ціск сілавікоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG