Паводле зьвестак ініцыятывы Dissidentby, некаторыя палітвязьні выйшлі на волю па памілаваньні без падпісаных прашэньняў на імя Аляксандра Лукашэнкі.
«Тым ня менш ёсьць выпадкі, калі людзей не выпускалі, нягледзячы на выкананыя ўмовы, а тых, хто адмаўляецца, саджалі ў ШЫЗА на 15 содняў», — паведаміла ініцыятыва Dissidentby.
На сёньняшні дзень ініцыятыве Dissidentby вядомыя прозьвішчы 25 чалавек, якія выйшлі на волю 20 жніўня, адзначаецца ў паведамленьні.
Сярод памілаваных, імёны якіх былі агучаныя, — Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай і Сьвятлана Палуэктава, Васіль Берасьнеў, Натальля Пятровіч, Яўген Чуміла, Алег Зыкун, Аляксандар Галуза і Руслан Красаў.
- 16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 30 палітзьняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з сур’ёзнымі захворваньнямі.
- Паводле стану на 24 жніўня праваабаронцам «Вясны» былі вядомыя прозьвішчы 19 вызваленых палітвязьняў, пасьля гэтага сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ трох вызваленых.
Форум