Што найбольш важнага адбываецца падчас цяперашняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША? Чаго яе каманда можа дабіцца праз структуры ААН?
25 верасьня перад амбасадай Беларусі ў Брусэлі прайшла акцыя за свабоду беларускіх палітвязьняў, прымеркаваная да дня народзінаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, палітзьняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
25 верасьня ў сталіцы Літвы Вільні прайшла акцыя салідарнасьці зь ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, палітзьняволеным беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім, якому 25 верасьня споўнілася 62 гады.
Улады назвалі сваю прычыну такіх абмежаваньняў, якія балюча б’юць па вязьнях і іхных блізкіх.
На дэпутата парлямэнту зямлі Саксонія ад праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Ёрга Дорнаў падалі ў суд пасьля артыкулу Reform.news аб эксплюатацыі ім працы беларускіх палітзьняволеных.
Ці ўзмацняюцца рэпрэсіі ў Беларусі? Ці павіннае вызваленьне палітвязьняў быць прыярытэтам для дэмсілаў? Якія хібы і перавагі паразуменьня з уладай і змаганьня зь ёй?
У цэнтры Познані, на плошчы Адама Міцкевіча, 24 верасьня адкрылася арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысьвечаная зьняволеным беларускім праваабаронцам «Вясны».
24 верасьня споўніўся 41 год анархісту Ігару Аліневічу, асуджанаму на 20 гадоў зьняволеньня. Гэта чацьвёрты дзень нараджэньня запар, які палітвязень сустракае за кратамі. Крыніца, якая прасіла яе не называць, расказала Свабодзе апошнія навіны пра Ігара.
Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала сваіх сяброў і прыхільнікаў адзначыць дзень нараджэньня ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага зваротамі да сэнатараў і канргэсмэнаў за заклікам дамагацца яго вызваленьня.
Якія рэпрэсіі зазнаюць сем'і палітвязьняў? Як улады караюць за дапамогу родным за кратамі? Расказвае маці былой палітзьняволенай Вольгі Класкоўскай Людміла Класкоўская, якая была вымушаная эвакуавацца зь Беларусі. Сёлета ў студзені яе затрымліваў КДБ падчас масавага рэйду па сваяках палітвязьняў.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі пачала візыт у ЗША з удзелу ў дэбатах аб палітвязьнях на палях Генэральнай Асамблеі ААН, арганізаваных дэлегацыяй Эўразьвязу супольна з Эстоніяй, Літвой, Гішпаніяй, Нямеччынай і Францыяй.
Лукашэнка заўжды ганарыўся і хваліўся тым, што ў Беларусі няма вайны, але пры гэтым стварыў такія ўмовы, што людзям унутры краіны даводзіцца выжываць гэтак жа сама, як украінкам і ўкраінцам на часова акупаваных Расеяй тэрыторыях.
Увечары 19 верасьня ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» выйшаў прапагандысцкі фільм пра палітзьняволенага апазыцыянэра Юрася Зянковіча, асуджанага на 11 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за спробу дзяржаўнага перавароту.
У Стакгольме адбылася сустрэча старшынь камітэтаў па міжнародных справах парлямэнту Швэцыі — Арона Эмільсана і Каардынацыйнай рады — Аляксандры Мамаевай.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прывітала вызваленьне з-за кратаў палітзьняволенай, маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар.
Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы «Плян:Б» прыпынілі 5 верасьня, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Прадстаўнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі і Аб’яднанага пераходнага кабінэту прэзэнтавалі ў Вільні дзейнасьць Міжнароднага гуманітарнага фонду, які займаецца фінансавай дапамогай беларускім палітвязьням і іх сем’ям.
19 верасьня ў Страсбуры Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязьняў у Беларусі».
16 верасьня стала вядома, што паводле новага ўказу Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязьняў, асуджаных паводле пратэставых артыкулаў.
Эўрапейскія парлямэнтары ў праекце рэзалюцыі ацэньваюць «выбары 2020 году як ашуканскія» і патрабуюць «ад беларускіх уладаў неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і адвольна затрыманых асоб».
Былога лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча 18 верасьня пачалі судзіць па новым абвінавачаньні ў «злосным непадпарадкаваньні» патрабаваньням адміністрацыі калёніі, паведамляе «Позірк».
Па стане на 18 верасьня ў Беларусі 1330 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.
Палітзьняволены беларускі журналіст-фрылансэр Андрэй Толчын выйшаў на волю.
16 верасьня стала вядома, што паводле новага ўказу Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязьняў, асуджаных паводле пратэставых артыкулаў. Агулам вядомыя прозьвішчы ўжо 25 зь іх.
Пра вядомую беларускую апазыцыянэрку Марыю Калесьнікаму, умовы ў вязьніцы, дзе яе трымаюць ужо тры гады, і стан здароўя палітзьняволенай расказала агенцтва AFP.
Экс-рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу» Раман Пратасевіч агучыў у сваім тэлеграм-канале пяць імёнаў з 37 палітвязьняў, вызваленых сёньня ўказам Аляксандра Лукашэнкі.
Расьцягнутае ў часе вызваленьне палітвязьняў, якое фактычна ператварылася ў палітычную кампанію, патрэбна ўладам дзеля дасягненьня пэўных мэтаў. Яно найперш сьведчыць пра тое, што цяперашні статус-кво не задавальняе існы рэжым. Чаму?
Па стане на 14 верасьня ў Беларусі 1344 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.
Калесьнікавай баіцца рэжым, Калесьнікавай баяцца дэмакратычныя сілы — абедзьве пазыцыі мне цяпер цяжка ацаніць інакш, як звычайнае трызьненьне. Перш чым казаць нешта такое, узгадайце, калі ласка, што на вуліцы 2024 год.
Больш за 55 чалавек былі затрыманыя пры вяртаньні ў Беларусь з пачатку 2024 году, у дачыненьні да 17 зь іх былі распачатыя крымінальныя справы.
У 2020 годзе Міколу Дзядка асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня, ён павінен быў выйсьці з турмы 25 красавіка 2025 году. Але на палітвязьня, анархіста Дзядка ў турме завялі новую крымінальную справу.
Пра гэта паведаміла сталічная пракуратура.
Па стане на 13 верасьня ў Беларусі 1347 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.
У Менскім абласным судзе 12 верасьня пачынаецца новы працэс у справе салідарнасьці з палітвязьнямі.
Па стане на 11 верасьня ў Беларусі 1352 палітвязьні, прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большая.
Расьледаваньне новай крымінальнай справы супраць палітзьняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк завяршылі 9 верасьня.
Тэму палітвязьняў у Беларусі закрануў падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі расейскі апазыцыянэр Уладзімір Кара-Мурза, вызвалены ў рамках маштабнага абмену вязьнямі паміж краінамі Захаду, Расеяй і Беларусьсю.
Улады працягваюць перасьлед былых палітвязьняў, якія цалкам адбылі пакараньне і выйшлі на свабоду. А таксама тых, хто вось-вось павінен вызваліцца. На іх заводзяць новыя справы. Расказваем пра некалькі такіх выпадкаў.
Былы палітвязень паэт Мікола Папека аднавіў на Беласточчыне заснаваную ім асабіста літаратурную Мядовую прэмію.
Па стане на 7 верасьня ў Беларусі 1367 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных паводле палітычных матываў можа быць большай.
Пра гэта паведаміў прапагандыст Васкрасенскі, піша правааабрончы цнтар «Вясна» са спасылкай на «Люстэрка». Прапагандыст адназчыў, што Кашко выйшаў «у апошняй партыі» памілаваных палітвязьняў.
На гэтым тыдні беларускія ўлады ўпершыню публічна пракамэнтавалі зьбіцьцё дронаў «Шахедаў» у Беларусі, і таксама працягнулі вызваляць палітвязьняў.
Справы аб здрадзе дзяржаве часта разглядаюцца ў закрытым рэжыме.
На вечар 5 верасьня праваабаронцам агулам вядомыя прозьвішчы сямі палітвязьняў, вызваленых па памілаваньні, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Больш за 550 тысяч эўра, сабраныя на анлайн-маратоне салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, які прайшоў у ліпені 2023 году, разьмеркавалі ў поўным аб’ёме.
Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Лукашэнка памілаваў 30 палітвязьняў. Ці можна гаварыць пра рэальнае паслабленьне рэпрэсій, ад каго залежыць вызваленьне палітвязьняў? Госьця «ПіКа Свабоды» — Марына Касінерава, прадстаўніца ініцыятывы dissidentby, якая займаецца прамой дапамогай палітвязьням.
4 верасьня на свабоду па памілаваньні выйшла палітзьняволеная актывістка руху «Маці-328» Марына Кісялевіч.
Загрузіць яшчэ