Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў вырак анкалягічна хворай журналістцы Луцкіной


Ксенія Луцкіна
Ксенія Луцкіна

У канцы верасьня палітзьняволенай Ксеніі Луцкіной прысудзілі 8 гадоў калёніі.

Вярхоўны суд 27 сьнежня разгледзеў апэляцыйную скаргу палітзьняволенай Ксеніі Луцкіной. Прысуд пакінулі бязь зьменаў, а скаргу без задавальненьня, піша «Вясна». Неўзабаве Ксенію перавядуць у калёнію.

Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі 28 верасьня на 8 гадоў калёніі паводле ч.1 арт. 357 КК («Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»).

У зьняволеньні ў Ксеніі Луцкіной абвастрыліся праблемы са здароўем — пачала расьці пухліна ў галаўным мозгу, абвастрылася бранхіяльная астма. Ад пастаянных галаўных боляў журналістка вымушана прымаць абязбольвальнае.

Вядома, што Ксенія адмовілася пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Дома яе чакае непаўналетні сын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG