Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьведка расказала, як Насту Лойку трымалі бяз вопраткі ў двары турмы на Акрэсьціна


Наста Лойка
Наста Лойка

На адным з судоў палітзьняволеная Наста Лойка расказала пра тое, што адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў бяз вопраткі. Пазьней пра гэта праваабаронцам расказала адна з былых арыштантак Акрэсьціна.

«Аднойчы Наста напісала скаргу на тое, што тых, хто езьдзіў на працу на сьметнік, доўга трымалі ў дворыку на марозе, то бок трымалі ў неналежных умовах. На гэта міліцыянт Цішачкін сказаў, што яна цяпер пойдзе і паглядзіць сама, як гэта. Яе адправілі на 5-6 гадзін у гэты дворык. Ён прасіў потым Насту, каб яна не пісала скаргаў. Аднойчы яна хацела абвясьціць галадоўку, але ёй не далі паперы і асадкі, каб напісаць заяву. ГУБАЗіК ёй абяцаў крыміналку. Адразу сказалі, што пасадзяць па адміністрацыйнай і будуць шукаць, як яе ўжо пасадзіць надоўга», — расказала былая зьняволеная «Вясьне».

Хто такая Наста Лойка

Наста Лойка прыйшла ў валянтэрскую службу Праваабарончага цэнтру «Вясна» яшчэ падлеткам. 8 гадоў адпрацавала ў грамадзкай прымальні «Вясны». У 2018 годзе стала сузаснавальніцаю праваабарончай арганізацыі Human Constanta.

У Human Constanta Наста займалася абаронай правоў замежных грамадзян і людзей без грамадзянства. Працавала над праблемамі рэпрэсіўнага «антыэкстрэмісцкага» заканадаўства, нефармальнай адукацыі ў сфэры правоў чалавека.

І «Вясну», і Human Constanta ўлады Беларусі зьліквідавалі.

Саму Насту за апошнія месяцы некалькі разоў затрымлівалі і арыштоўвалі. Апошні раз Насту Лойку затрымалі 28 кастрычніка, пасьля чаго ёй чатыры разы запар прысуджалі адміністрацыйны арышт.

Нядаўна стала вядома, што Лойцы інкрымінуюць два артыкулы Ккрымінальнага кодэксу. Адзін зь іх — «Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (арт. 342 КК). Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА-1 Менска.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG