Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтагазавае багацьце, 3 мужчыны на кожную жанчыну і 8 мігрантаў на кожнага грамадзяніна. Цікавыя факты пра Катар


Аляксандар Лукашэнка некалі заяўляў, што «ў іх не хапае магчымасьцяў, у нас — фінансавых сродкаў. Час больш актыўна дзейнічаць».

Сабралі для вас некалькі цікавых фактаў пра Катар, які цяпер прымае чэмпіянат сьвету ў футболе. Крытыкі кажуць, што краіна атрымала гэты чэмпіянат за хабар.

Адна з найбагацейшых краін сьвету з найніжэйшымі падаткамі

  • Паводле Сусьветнага банку, Катар — чацьвёрты ў сьвеце паводле валавога ўнутранага прадукту на душу насельніцтва і адзінаццаты паводле даходаў на жыхара краіны.
  • Галоўныя крыніцы даходу — экспарт газу і нафты. Катар — адзін зь лідэраў у экспарце звадкаванага газу.
  • Пры гэтым у краіне няма падаходнага падатку, агулам падаткі ў Катары — найніжэйшыя ў сьвеце (разам з суседнім Бахрэйнам)
Доха, сталіца Катару
Доха, сталіца Катару

Пераважная большасьць жыхароў – неграмадзяне

  • Агулам у краіне жывуць больш за 2,8 мільёна чалавек. Але толькі каля 330 тысяч зь іх маюць грамадзянства Катару.
  • Працоўныя мігранты складаюць 87% працэнтаў жыхароў і 94% працоўнай сілы ў Катары.
На будоўлі стадыёну да футбольнага Чэмпіянату сьвету
На будоўлі стадыёну да футбольнага Чэмпіянату сьвету

Працоўныя мігранты часта неабароненыя і бяспраўныя

  • Міжнародная арганізацыя працы (МАП) моцна крытыкавала Катар за тое, што мігранты кепска абароненыя і часта гінуць ці атрымліваюць шкоду здароўю без кампэнсацыі — асабліва на будоўлях, у тым ліку на аб'ектах інфраструктуры для футбольнага чэмпіянату сьвету.
  • Напярэдадні чэмпіянату прадстаўнікі МАП заявілі, што, нягледзячы на ўсе праблемы, улады Катару рухаюцца «ў пазытыўнымі кірунку».
Мігрант на будоўлі ў Катары
Мігрант на будоўлі ў Катары

На адну жанчыну – тры мужчыны

  • Праз тое, што ў Катары гэтак шмат працоўных мігрантаў, прапорцыя мужчын да жанчын сярод жыхароў краіны найвышэйшая ў сьвеце, прыблізна 3 да 1.
  • У сталіцы краіны горадзе Доха жывуць каля 80% насельніцтва краіны. Большая частка тэрыторыі Катару — пустыня.
Жанчыны на рынку ў сталіцы Катару, архіўнае фота
Жанчыны на рынку ў сталіцы Катару, архіўнае фота

Манархія, дзе канстытуцыю прымалі на рэфэрэндуме

  • Катарам кіруе сям'я, якая трымае ўладу ад 1868 году. Цяперашні эмір краіны Тамім бін Хамад Аль Тані кіруе краінай ад 2013 году.
  • У 2003 годзе адбыўся рэфэрэндум, на якім прынялі першую Канстытуцыю краіны. Паводле яе ўпершыню сталі праводзіць выбары 30 з 45 чальцоў заканадаўчага органу Катару.
  • Паводле афіцыйных зьвестак, за Канстытуцыю на рэфэрэндуме прагаласавалі 98% грамадзян, якія ўзялі ў ім удзел.

Краіна жыве паводле законаў шарыяту

  • Іслам — галоўная рэлігія Катару. Хоць каля 30% насельніцтва вызнаюць іншыя рэлігіі, усе гэтыя людзі — неграмадзяне.
  • Паводле Канстытуцыі краіны, галоўная крыніца заканадаўства ў Катары — законы шарыяту, ісламскага права. На практыцы юрыдычная сыстэма Катару — сумесь шарыяту і сьвецкага права. Законы не такія жорсткія, як у суседняй Саудаўскай Арабіі, але не такія лібэральныя, як, напрыклад, у Дубаі.
  • За некаторыя злачынствы, напрыклад за спажываньне алькаголю ці пазашлюбныя сэксуальныя адносіны, прадугледжана лупцаваньне бізунамі. Пры гэтым алькаголь часткова легальны — у некаторых пяцізоркавых гатэлях дазваляецца прадаваць алькагольныя напоі кліентам-немусульманам. Немусульмане, якія жывуць у краіне, таксама могуць набыць дазвол на спажываньне алькаголю.
  • За пераход з ісламу ў іншую рэлігію ці за гомасэксуальныя стасункі прадугледжана сьмяротнае пакараньне — пабіцьцё камянямі. Аднак на практыцы паводле такіх абвінавачаньняў сьмяротных пакараньняў не было. За блюзьнерства можна атрымаць 7 гадоў турмы, а за прапаведаваньне іншай рэлігіі — 10 гадоў.

Інвэстыцыі ў Беларусі былі. Але гандаль абваліўся

  • У жніўні 2011 году Аляксандар Лукашэнка наведаў Катар і абвясьціў пра маштабныя пляны супрацы з гэтай краінай. Некаторыя зь іх былі рэалізаваныя. Так, на менскім праспэкце Пераможцаў пабудавалі комплекс «Сокал», у якім ёсьць гатэль Marriott, кінатэатар, акадэмія тэнісу і сквошу, фітнэс-клюб Falcon з комплексам спа і лазьняў.
  • Паведамлялі, што комплекс будавалі «з заллучэньнем сродкаў з інвэстыцыйнага фонду Ўзброеных сілаў Катару», што будоўлю асабіста кантраляваў сын і тагачасны памочнік Лукашэнкі ў нацыянальнай бясьпецы Віктар і што катарскія інвэстыцыі складалі 200 мільёнаў даляраў.
Аляксандар Лукашэнка падчас афіцыйнага візыту ў Катар, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка падчас афіцыйнага візыту ў Катар, архіўнае фота

Некаторыя іншыя анансаваныя праекты – да прыкладу, продаж катарскім інвэстарам аэрапорту ў Берасьці ці арганізацыя простага авіярэйсу паміж Менскам і Дохай — ня мелі працягу. Лукашэнка таксама заяўляў пра гатоўнасьць «надаць магчымасьць будаўніцтва лягістычных цэнтраў каля Воршы і Берасьця» і казаў, што эмір Катару хоча пабудаваць сабе ў Беларусі рэзыдэнцыю. Аднак пазьней не было публічнай інфармацыі пра гэтыя праекты.

  • У 2014 годзе Беларусь адкрыла амбасаду ў Катары. Менавіта ў той год гандаль паміж Беларусьсю і Катарам быў найбольшым — амаль на 18 мільёнаў даляраў. Пры гэтым экспарт зь Беларусі ў Катар тады быў большы за 16 мільёнаў даляраў.
  • Аднак у наступныя гады гэтыя лічбы зрабіліся нашмат ніжэйшымі. Гэтак, у 2020 годзе агульны гандаль склаў каля 2,1 мільёна даляраў, зь іх беларускі экспарт — менш за 500 тысяч даляраў.
  • Як паведамляе амбасада Беларусі ў Катары, зь Беларусі на экспарт ў 2020 годзе ішлі малочныя прадукты (на 154.600 даляраў), іншыя харчовыя прадукты (на 136.700 даляраў, рыштунак для рэнтгену (на 108.400 даляраў), лекі (на 41 тысячу даляраў) і калійныя ўгнаеньні (на 26.100 даляраў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG