Адзіны гол забіў у канцы першага тайма Юсэф Эн-Нэсіры.
Зборная Марока стала першай у гісторыі афрыканскай камандай, якая выйшла ў паўфінал чэмпіянату сьвету па футболе.
Першымі паўфіналістамі ЧС у Катары сталі Харватыя і Аргентына. Чацьвёрты паўфіналіст вызначыцца ўвечары 10 сьнежня ў матчы Англія — Францыя.