Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дрэздэне затрыманы ўзброены мужчына, які захапіў закладнікаў


Паліцыя ачапіла калядны кірмаш і гандлёвы цэнтар у Дрэздэне
Паліцыя ачапіла калядны кірмаш і гандлёвы цэнтар у Дрэздэне

Паліцыя Дрэздэна затрымала ўзброенага пісталетам мужчыну, які ў суботу, 10 сьнежня, захапіў закладнікаў у гандлёвым цэнтры Altmarktgalerie. Ніхто з заложнікаў не пацярпеў.

Нападнік быў паранены падчас апэрацыі па вызваленьні, паведамляе DW.

Раней ён адкрыў агонь па мясцовай радыёстанцыі Radio Dresden і паспрабаваў уварвацца ў будынак, аднак беспасьпяхова. Пасьля гэтага нападнік зьехаў на машыне ў цэнтар горада, дзе забарыкадзіраваўся ў адной з аптэк гандлёвага цэнтра. Супрацоўнікі радыёстанцыі не пацярпелі — яны пасьпелі схавацца ў бясьпечным месцы і выклікалі паліцыю.

Паведамляецца, што перад гэтым падазраваны мог застрэліць 70-гадовую жыхарку раёна Праліс. Дрэздэнская паліцыя мяркуе, што забойцам быў яе 40-гадовы сын. Паліцыя завязвае гэта злачынства з захопам заложнікаў у цэнтры Дрэздэна.

Людзей з гандлёвага цэнтра і прылеглых тэрыторый эвакуіравалі. Побач з гандлёвым цэнтрам Altmarktgalerie знаходзіцца калядны рынак. Цяпер ён зачынены. Паліцыя прасіць трымацца далей ад гэтага раёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG