Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся сайт пра Нобэлеўскага ляўрэата, праваабаронцу Алеся Бяляцкага


Праваабаронца Алесь Бяляцкі на цырымоніі ўручэньня прэміі «Right Livelihood Award». Стакгольм, 3 сьнежня 2020 году
Праваабаронца Алесь Бяляцкі на цырымоніі ўручэньня прэміі «Right Livelihood Award». Стакгольм, 3 сьнежня 2020 году

Зьявіўся сайт, прысьвечаны нобэлеўскаму ляўрэату і палітвязьню, кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму, паведамляе «Вясна».

Цяпер пра тое, які шлях прайшоў Алесь ад студэнцкага руха да Нобэлеўскай прэміі міру і як яго можна падтрымаць, можна пачытаць на сайце freeales.org. Сайт даступны на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.

Алесь Бяляцкі — кіраўнік і заснавальнік Праваабарончага цэнтру «Вясна». Алесь — палітычны зьняволены, з 14 ліпеня 2021 году яго разам зь іншымі праваабаронцамі-«вясноўцамі» ўтрымліваюць за кратамі за мірную праваабарончую дзейнасьць і дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Усё жыцьцё ён прысьвяціў абароне і прасоўваньню правоў чалавека ў Беларусі.

У 2022 годзе стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міра з украінскім «Цэнтрам Грамадзянскіх Свабодаў» і расейскай праваабарончай арганізацыяй «Мэмарыял», гаворыцца на галоўнай старонцы сайту.

На сайце можна пачытаць пра юнацтва і студэнцкія гады Алеся Бяляцкага, ягоную працу ў музэі, праваабарончую дзейнасьць у «Вясьне» і літаратурную дзейнасьць, пра 2 крымінальныя справы супраць праваабаронцы, яго дні ў зьняволеньні, а таксама ўзнагароды, якімі ўганараваны праваабаронца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG