Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызначылі фіналістаў Прэміі праваабарончай супольнасьці Беларусі за 2022 год


Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасьці за абарону і прасоўваньне правоў чалавека ў 2022 годзе апублікаваў сьпіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.

Пра гэта паведамляецца на старонцы Дому правоў чалавека імя Звоскава ў фэйсбуку.

У намінацыі «Праваабронца году-2022» названыя Ўладзімер Лабковіч, Павал Левінаў і Наста Лойка.

У намінацыі «Журналіст году-2022» вылучаныя Яўген Атцецкі, Марына Золатава і Аксана Колб.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва году-2022» названыя Майстэрня паштовак салідарнасьці, Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі і Беларускі фонд мэдычнай салідарнасьці.

Цырымонія ўзнагароджваньня пераможцаў адбудзецца анлайн 20 сьнежня, пачатак а 16 гадзіне паводле менскага часу. Трансьляцыя будзе весьціся на старонцы Дому правоў чалавека імя Звоскава.

  • Праваабарончая прэмія за дасягненьні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі ляўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звоскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснаваньня прэмія пашырылася і сёньня ёсьць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасьць штогод адзначае праваабаронцу году, журналіста году, адваката году (да 2015 г.) і ад 2016 году — праваабарончую кампанію ці ініцыятыву году — за ўнёсак у абарону і прасоўваньне правоў чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG