Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Плянаваў зьвярнуцца да беларускіх дактароў. Не пасьпеў». У пункце пропуску «Бераставіца» памёр дальнабойнік з Сэрбіі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У залі афармленьня пункта пропуску «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы памёр кіроўца-міжнароднік.

Падрабязнасьці інцыдэнту падаў тэлеканал «Гродна Плюс».

Сэрбскі дальнабойнік вёз з напарнікам груз у Казахстан. Яшчэ на тэрыторыі Польшчы яму стала кепска, але да мэдыкаў ён зьвяртацца ня стаў.

— Плянаваў звярнуцца да беларускіх лекараў. Не пасьпеў, — сказала вядучая «Гродна Плюс».

Мужчыны прыехалі ў «Бераставіцу» і сэрб прайшоў у залю для падачы дакумэнтаў. На запісе з камэры відэаназіраньня беларускага пункта пропуску бачна, як мужчына сеў на лаўку, страціў прытомнасьць і ўпаў на падлогу.

Мэдыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі сьмерць кіроўцы.

— Магчыма, прычынай сьмерці магла стаць сардэчная недастатковасьць на фоне стомленасьці і нэрвовага перанапружаньня, — сказаў на камэру фельчар.

Работнік моргу, які дасьледаваў цела, заявіў, што было выяўлена кровазьліцьцё ў падстраўнікавую залозу, а таксама «хваравіта зьмененае сэрца, аорта і сардэчныя сасуды», паведамляе Zerkalo.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG